Венерн

From Wikipedia, the free encyclopedia

Венерн
Remove ads

Венерн (шведск.: Vänern) — возера ў паўднёвай частцы Швецыі ў рэгіёне Гёталанд на тэрыторыі трох правінцый — Дальсланда, Вермланда і Вестэргетланда.

Хуткія факты Венерн, Морфаметрыя ...

Венерн — найбуйнейшае возера Швецыі і трэцяе па плошчы ў Еўропе пасля Ладажскага і Анежскага азёр. Плошча паверхні 5650 км², аб'ём вады 153 км³, даўжыня каля 140 км, максімальная шырыня каля 80 км, сярэдняя глыбіня 27 м, найбольшая глыбіня 106 м, вышыня над узроўнем мора 44 м. Плошча вадазборнага басейна каля 46,8 тыс. км². Берагі возера пераважна нізкія. Ледастаў на Венерне — са снежня да красавіка, няўстойлівы. На возеры шмат астравоў.

У возера ўпадаюць больш за 30 рэк (буйнейшая з іх Клар-Эльвен) і выцякае Гёта-Эльв.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads