Венеты (кельты)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Венеты (лац.: Veneti) † — старажытнае кельцкае насельніцтва Арморыкі, адзін з гальскіх народаў.
Remove ads
Гісторыя
Венеты ўзгадваліся рымлянамі як адзін з народаў Галіі, што насяляў поўдзень сучаснай Брэтані. Яны актыўна займаліся мараходствам, гандлявалі з брытамі і жыхарамі Іберыі. У 57 г. да н. э. венеты былі падпарадкаваны Цэзарам. У 56 г. да н. э. венеты паўсталі і захапілі ў палон некалькі рымлян. Цэзар распачаў супраць іх ваенную кампанію, якая суправаджалася аблогай прыморскіх крэпасцяў. Для канчатковай перамогі рымляне былі вымушаны знішчыць ваенны флот галаў. Значная частка венетаў загінула або трапіла ў палон.
У IV - V стст. рэшткі венетаў былі асіміляваны брытамі і такім чынам сталі продкамі сучасных паўднёвых брэтонцаў.
Старажытны географ і гісторык Страбон лічыў венетаў Арморыкі сваякамі венетаў Адрыятыкі[1], аднак яго гіпотэза не падцвярджаецца сучаснымі даследаваннямі.
Remove ads
Тапаніміка
Ад наймення венетаў паходзіць назва горада Вен (фр.: Vannes) у Францыі.
Зноскі
- Страбон, Кніга 12:III:8, III:25
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads