Венецыянскі кінафестываль 2025
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
82-і Венецыянскі кінафестываль праходзіў з 27 жніўня па 6 верасня 2025 года.
Старшынёй журы быў прызначаны амерыканскі рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Аляксандр Пэйн. Фільмам адкрыцця кінафестывалю стала карціна «Памілаванне» рэжысёра Паала Сарэнціна.
Галоўную ўзнагароду кінафестывалю — Залатога льва — атрымаў фільм «Бацька маці сястра брат» рэжысёра Джыма Джармуша. Ганаровага «Залатога льва» за ўклад у кінематограф атрымалі нямецкі рэжысёр, сцэнарыст і акцёр Вернер Херцаг і амерыканская актрыса Кім Новак[1].
Remove ads
Пераможцы
Асноўны конкурс
Пераможцы ў асноўным конкурсе[1]:
- Залаты леў — «Бацька маці сястра брат» (рэж. Джым Джармуш)
- Гран-пры журы — «Голас Хінд Раджаб» (рэж. Каўтэр Бэн Ханья)
- Сярэбраны леў за найлепшую рэжысуру — Бэні Сафдзі («Машына-разбуральнік»)
- Кубак Вольпі за найлепшую жаночую ролю — Сінь Джылэй («Сонца ўзыйдзе над намі ўсімі»)
- Кубак Вольпі за найлепшую мужчынскую ролю — Тоні Сервіла («Памілаванне»)
- Залатая Азела за найлепшы сцэнарый — Валеры Данзэлі, Жыль Маршан («На працы»)
- Спецыяльны прыз журы — «Пад аблокамі» (рэж. Джанфранка Розі)
- Прэмія Марчэла Мастраяні — Луна Вэдлер («Ціхі сябар»)
Ганаровыя ўзнагароды
Залатога льва за прыжыццёвыя дасягненні атрымлалі[1]:
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
