Венцлаў Мікалаевіч

пісар гаспадарскі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Венцлаў Мікалаевіч або Вацлаў Мікалаевіч (каля 1490 — не пазней за 14 лютага 1560) — пісар гаспадарскі (1535—1561), сакратар каралеўскі (зг. 1557). Дзяржаўца скірстымонскі (зг. 1557) і расейнскі (зг. 1557).

Хуткія факты Венцлаў Мікалаевіч, пісар вялікі літоўскі ...

Біяграфію Венцлава Мікалаевіча даследавалі ў межах гіпотэзы яго тоеснасці з Міхалонам Літвінам, выказанай Ежы Ахманскім у пачатку 1970-х гадоў[1], як сам Ахманскі[2], так і іншыя даследчыкі, у тым ліку Марцэлінас Рочка[3] і Эдмундас Рымша[4]. Гіпотэза Ахманскага стала навуковай канцэпцыяй, практычна нікім не аспрэчана і падмацавана значнай колькасцю ўскосных доказаў.[5]

Імаверна, вучыўся ў Кракаўскай акадэміі. Ведаў «рускую», лацінскую і літоўскую мовы. Быў знаўцам права Вялікага Княства Літоўскага. Прынамсі 26 гадоў працаваў у Канцылярыі і меў дастаткова добрыя сувязі пры велікакняжацкім двары. Браў удзел у важных дыпламатычных місіях, як то пасольствы ў Маскву і ў Крым, перамовы з маскоўскімі пасламі ў Любліне ў 1554 годзе і іншае.[2]

Восенню 1557 года загадам караля праводзіў аднаўленне меж гарадскіх зямель Менска, трохмільнага абшару вызначанага прывілеем 1499 года, бо ранейшыя дакументы яго апісання і зацвярджэння згарэлі ў пажары 1547 года і шляхта пачала захопліваць гарадскія землі[6]. Акт «аб’езду» датаваны 2 кастрычніка 1557 года, але праводзіўся ён працяглы час, бо ў прэамбуле акта згадана «устава подводная» якую Венцлаў Мікалаевіч выдаў Менску 4 студзеня 1558 года[7].

Remove ads

Сям’я

Сын гаспадарскага баярына Мікалая Янавіча, які меў невялікі вотчынны маёнтак з дзвюх службаў у Мейшагальскім павеце. Венцлаў, імаверна, старэйшы сын і меў некалькіх братоў і сясцёр.[8]

У першым шлюбе быў з Кацярынай Станіславаўнай (+ да 1537), невядомага паходжання, але напэўна даволі высокага сацыяльнага і маёмаснага стану, спадчына па ёй каштавала не меней з 300 коп грошаў. У другім шлюбе з Даротай, дачкой харужага мейшагальскага Марціна Бялевіча.[8]

Меў сыноў

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads