Вацлаў Агрыпа
(пам. 1597) кашталян менскі і смаленскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вацлаў Агрыпа (1525[1] — не пазней за 6 кастрычніка 1597) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі пісар літоўскі (з 1575), кашталян менскі (1586—1590) і смаленскі (з 1590).
Remove ads
Біяграфія
Сын гаспадарскага пісара Венцлава Мікалаевіча. Вучыўся ў Кракаўскім i Вітэнбергскім універсітэтах, пазней вярнуўся ў Вялікае Княства Літоўскае.
Служыў каралеўскім сакратаром, быў з пасольствам у Вене, займаў урады пісара польнага інфлянцкага, маршалка сойма (у 1574 годзе), быў дзяржаўцам неманойцкім. На Попіс 1567 года ставіў 5 «коней» узброеных па-кашубску[5].
Удзельнічаў у паходах Стэфана Баторыя падчас Лівонскай вайны. Прыхільнік партыі Радзівілаў, лютэранін. Прымаў удзел у рэдакцыі Статута ВКЛ 1588 года. Імаверна, быў аўтарам рэлігійна-палемічнай паэмы «Апалагетык, гэта ёсць Абарона канфедарацыі» (1582)[6].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads