Веньямін Іванавіч Кандрацьеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Веньямін Іванавіч Кандрацьеў
Remove ads

Веньямі́н Іва́навіч Кандра́цьеў (руск.: Вениамин Иванович Кондратьев) — расійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Губернатар Краснадарскага края з 22 верасня 2015 года.

Хуткія факты Веньямін Кандрацьеў, кіраўнік адміністрацыі Краснадарскага края[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 1 верасня 1970 года ў горадзе Пракоп’еўску Кемераўскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Кубанскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «філолаг, выкладчык рускай мовы», у 1995 годзе той жа ўніверсітэт па спецыяльнасці «юрыст».

На дзяржаўнай службе з 1994 года. Працаваў у юрыдычным аддзеле упраўлення справамі адміністрацыі Краснадарскага края з 1994 па 1995 год, з 1995 года — у прававым упраўленні адміністрацыі Краснадарскага краю. З 2001 па 2003 год — намеснік кіраўніка апарата, начальнік прававога ўпраўлення адміністрацыі Краснадарскага краю. Са жніўня 2003 года працаваў на пасадзе намесніка кіраўніка адміністрацыі Краснадарскага края па пытаннях маемасных, зямельных і прававых адносін. З 30 ліпеня 2014 года на працы ў Галоўным упраўленні федэральнай маемасці РФ Упраўлення справамі Прэзідэнта РФ. З студзеня 2015 года — начальнік Галоўнага ўпраўлення федэральнай маемасці Упраўлення справамі прэзідэнта РФ, з 12 сакавіка 2015 года — намеснік кіраўніка справамі прэзідэнта Расійскай Федэрацыі[1].

Remove ads

Асабістае жыцце

Жанаты, двое дзяцей. Свае рэлігійныя погляды вызначае як праваслаўныя[2].

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads