Венядзікт Пятровіч Курачка
геолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Венядзікт Пятровіч Ку́рачка[2] (1 жніўня 1925[1], Грушыўці, Чарнавіцкая вобласць[1] — 29 ліпеня 1983[1]) — беларускі савецкі геолаг, кандыдат геолага-мінералагічных навук (1959)[2].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Грушыўці (Кэльмэнецкі раён, Чарнавіцкая вобласць, Украіна). У 1959 годзе скончыў Чарнавіцкі ўніверсітэт. З 1956 года старшы навуковы супрацоўнік, з 1964 года загадчык лабараторыі фізічных і хімічных даследаванняў Інстытута геалагічных даследаванняў Акадэміі навук БССР. З 1981 года В. П. Курачка ў Беларускім навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце на пасадзе загадчыка сектара геалогіі і мінералогіі асадкавага чахла.
Remove ads
Навуковая дзейнасць
В. П. Курачка займаўся даследаваннямі старажытна-палеазойскіх адкладаў на тэрыторыі Беларусі і Прыднястроўя, эпігенетычных змен у адкладах дэвону, кары выветрывання на асадкавых утварэннях Прыпяцкага прагіну. Першаадкрывальнік мінерала даўсаніт на тэрыторыі Беларусі[2]
Сярод апублікаванага:
- Литология и геохимия девонских отложений Припятского прогиба в связи с их нефтеносностью / Махнач А. С., Корзун В. П., Курочка В. П., Лапуть В. А., Урьев И. И., Шевченко Т. А.; под ред. А. С. Махнача — Мн.: Наука и техника , 1966. — 314, [2] с.;
- Атлас микротекстур и структур пород девонского осадочного комплекса Припятского прогиба / М-во геологии СССР. Ин-т геол. наук (г. Минск). — Минск : Наука и техника, 1968. — 69 с., 80 л. ил.; 20 см;
- Курочка В. П., Фролов Г. Н., Дмитриев Ф. Л., Жукова М. А. О находке давсонита в Белоруссии. — «Доклады АН БССР», 1972, т. 16, № 6, с. 541—544.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads