Аляксандр Сямёнавіч Махнач
геолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Сямёнавіч Махнач (8 снежня 1918, в. Хатляны, Уздзенскі раён Мінскай вобл. — 17 кастрычніка 2006[1]) — беларускі геолаг. Акадэмік АН БССР (1971, член-карэспандэнт з 1959). Доктар геолага-мінералагічных навук (1959), прафесар (1960). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1980). Ганаровы член Расійскай АН (1992).
Remove ads
Біяграфічныя звесткі
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1940). Яшчэ будучы студэнтам, у канцы 1930-х гадоў працаваў выкладчыкам у школе рабочай моладзі, затым настаўнікам у вясковай школе. Пасля заканчэння з адзнакай педінстытута быў прызваны ў Чырвоную Армію, у шэрагах якой знаходзіўся на фронце ў Вялікую Айчынную вайну. Пасля дэмабілізацыі ў 1946—1947 гадах працаваў у Міністэрстве асветы БССР, у ЦК ЛКСМБ. Затым паступіў у аспірантуру Інстытута геалагічных навук АН БССР. Пасля заканчэння вучобы і паспяховай абароны дысертацыі ў 1950 годзе. прыступіў да навуковай працы ў Інстытуце геалагічных навук АН Беларусі.
З 1969 года галоўны вучоны сакратар прэзідыума АН БССР, у 1973—1986 гадах віцэ-прэзідэнт, з 1986 года член прэзідыума, з 1992 саветнік прэзідыума Нацыянальнай АН Беларусі.
Remove ads
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
Аўтар больш за 400 навуковых прац, у тым ліку 34 манаграфій. Навуковыя працы па літалогіі і геахіміі пратэразою, дэвону, старажытных корах выветрывання, па фацыяльным і фармацыйным аналізе, тэктоніцы, нафтаноснасці нетраў, гісторыі навукі. Удзельнічаў у адкрыцці на тэрыторыі Беларусі радовішчаў калійных солей, каменнай солі, жалезных руд, гаручых сланцаў і іншых карысных выкапняў.
Прэміі і ўзнагароды
Дзяржаўная прэмія БССР (1972) за адкрыццё і разведку нафты.
Выбраная бібліяграфія
- Геалагічнае мінулае Беларусі. — Мн., 1959 (у сааўтарстве);
- Литология и геохимия девонских отложений Припятского прогиба в связи с их нефтеносностью / Махнач А. С., Корзун В. П., Курочка В. П., Лапуть В. А., Урьев И. И., Шевченко Т. А.; под ред. А. С. Махнача — Мн.: Наука и техника , 1966. — 314, [2] с.
- Железорудные формации докембрия Белоруссии. — Мн., 1974 (у сааўтарстве);
- Рифей и венд Белоруссии. — Мн., 1976 (у сааўтарстве);
- Верхнедевонская щелочная вулканогенная формация Припятской впадины. — Мн., 1977 (разам з В. П. Корзунам);
- Геология и полезные ископаемые кристаллического фундамента и нижней части платформенного чехла Беларуси. — Мн., 1996 (у сааўтарстве);
- Геология Беларуси. — Мн., 2001 (у сааўтарстве);
- Жизнь и наука: Воспоминания и размышления. — Мн.: Белорусская наука, 2008.
Remove ads
Зноскі
- Махнач Аляксандр Сямёнавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads