Веніямін Аркадзевіч Космач
беларускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Веніямін Аркадзевіч Космач (нар. 1 кастрычніка 1959, в. Талуі, Маладзечанскі раён, Мінская вобласць) — беларускі гісторык. Доктар гістарычных навук (1995), прафесар (1998). Член-карэспандэнт Беларускай акадэміі адукацыі (1999).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1959 года ў вёсцы Талуі Маладзечанскага раёна ў сялянскай сям’і Аркадзя Сцяпанавіча і Ніны Рыгораўны (у дзявоцтве Васюта) Космачаў. Брат гісторыка Генадзя Космача (1953-2016)[1].
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Гісторыя», 1982; аспірантура, спецыяльнасць «Усеагульная гісторыя», 1985), Інстытут усеагульнай гісторыі РАН (дактарантура, 1995).
Навуковыя інтарэсы: гісторыя Германіі новага і найноўшага часу; гісторыя дзяржавы і права замежных краін; тэорыя і гісторыя культуры; гісторыя і культура Беларусі і Віцебска; гісторыя навукі і адукацыі; краіназнаўства і краязнаўства; гісторыя рэлігій.
Працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце ў 1985—1998 гадах, Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (са жніўня 1998 года да 2009 года, гістарычны факультэт, кафедра ўсеагульнай гісторыі і сусветнай культуры, загадчык кафедры, у 2001—2009 гадах — дэкан факультэта).
Remove ads
Узнагароды
- Прэмія і дыпломам спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў (2002);
- Грамата Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- Грамата Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2005).
Зноскі
- Молодечненская газета - Доктар гістарычных навук прафесар Веньямін Космач: «Матэрыялы пра свае родныя Талуі я збіраў дваццаць пяць гадоў»(нявызн.)(недаступная спасылка). mgazeta.by. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2024. Праверана 3 лютага 2024.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads