Верабкі (гарадзішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Верабкі — археалагічны помнік каля вёскі Верабкі Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 0,1 км на ўсход ад вёскі на падоўжаным узгорку (гара Плоская), на правым беразе ракі Бярэшча.
Remove ads
Апісанне
Пляцоўка гарадзішча роўная, з невялікім нахілам на ўсход, здзірванелая, зарасла хвойнікам і хмызняком. Даўжыня з захаду на ўсход 68 м, максімальная шырыня 40 м, мінімальная — 26 м. Вышыня схілаў да 12 м, паўночны і паўднёвы стромкія, усходні адносна пакаты. 3 заходняга боку пляцоўка гарадзішча ўмацавана валам і шырокім ровам. Шырыня вала ў аснове да 9 м, вышыня 1,1 м. 3 боку пляцоўкі схілы вала пакатыя, з боку рова — стромкія. Глыбіня рова не менш за 10 м, шырыня да 20 м.
Выявіў у 1931 годзе А. М. Ляўданскі, абследавалі А. Р. Мітрафанаў (1972) і Ю. А. Заяц (1981). Культурны пласт у цэнтры 0,2-0,3 м, бліжэй да краёў каля 1 м, добра прасочваецца па ўсёй пляцоўцы. Трапляюцца абломкі штрыхаваных пасудзін, кавалкі жалезнага шлаку і абпаленыя камяні. Характар керамікі (дамешак жарствы, вострарабрыстая форма пасудзін, параўнальна добрае абпальванне) дае магчымасць датаваць гарадзішча I—III стст. н. э. і аднесці яго да культуры штрыхаванай керамікі.
Remove ads
Літаратура
- Гарадзішчы Лепельскага раёна // Памяць: Лепельскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: В. Я. Ланікіна [і інш.]; уклад.: В. Я. Ланікіна, А. У. Стэльмах; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : Беларусь, 1999. — С. 24-29.
- Лепельскі раён // Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь / склад.: В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мінск : БЕЛТА, 2009. — С. 173—175.
- Лепельскі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. — С. 271—286.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads