Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі
археолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксандр Мікалаевіч Ляўда́нскі (29 жніўня (10 верасня) 1893, в. Юр’ева, Барысаўскі павет, Мінская губерня, цяпер Смалявіцкі раён, Мінская вобласць — 27 жніўня 1937, Мінск, НКУС) — беларускі археолаг. Кандыдат гістарычных навук (1934).
Remove ads
Біяграфія
Прайшоў курс 6 класаў гімназіі і здаў іспыт на першы класны чын у Пятроўскім рэальным вучылішчы ў Растове-на-Доне. Служыў тэлеграфістам у Оршы. У гады Першай сусветнай вайны — загадчык майстэрняў штаба 4-й арміі на Румынскім фронце, затым служачы паштова-тэлеграфнага архіва Заходняга фронту[1].
Скончыў у 1922 годзе Смаленскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута; у 1922—1925 гадах вучыўся ў Смаленскім універсітэце, з 1925 — яго выкладчык, супрацоўнік Смаленскага музея.

З 1927 года ў Мінску; член гісторыка-археалагічнай камісіі Інбелкульта; загадчык аддзела археалогіі Беларускага дзяржаўнага музея. 3 1931 года вучоны сакратар, загадчык секцыі археалогіі Інстытута гісторыі АН БССР. Адначасова працаваў у БДУ; дацэнт.
Арыштаваны 19 мая 1937 года, пастановай НКУС ад 25 жніўня 1937 года прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 7 мая 1958 года.
Remove ads
Праца
Арганізатар першых у Беларусі навуковых археалагічных экспедыцый[2]. Зрабіў класіфікацыю гарадзішчаў жалезнага веку, вызначыў іх культурна-археалагічную прыналежнасць і арэалы археалагічных культур. Першы выказаў думку, што гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі ў Цэнтральнай Беларусі належалі балцкім плямёнам. Даследаваў Віцебск, Оршу, Заслаўе, Барысаў і тэрыторыю Смаленшчыны.
Даў першую і найбольш поўную гістарычную тапаграфію старажытнага Полацка, вывучаў яго помнікі — Сафійскі сабор, Спаса-Ефрасіннеўскую царкву, бельчыцкія храмы (гл. Бельчыцкі Барыса-Глебскі манастыр). Разам з В. Р. Тарасенкам даследаваў у 1928—1930 гадах Пелагееўскае гарадзішча ў Магілёве.
Remove ads
Бібліяграфія
- Археалагічныя раскопкі ў м. Заслаўі Мінскай акругі // Кн. 5. Працы кафедры археалогіі. Т. 1. Мн., 1928;
- Археалагічныя доследы ў Віцебскай акрузе // Запіскі аддзялення гуманітарных навук БАН. Кн. 11. Працы кафедры археалогіі. Т. 2. Мн., 1930;
- Археалагічныя доследы ў Полацкай акрузе // Запіскі аддзялення гуманітарных навук БАН. Кн. 11. Працы кафедры археалогіі. Т. 2. Мн., 1930;
- Археалагічныя доследы ў БССР пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі // Працы секцыі археалогіі Інстытута гісторыі БАН. Т. 3. Мн., 1932.
- Да гісторыі жалезнага промыслу на Палессі: Рудні і месцазнаходжанні руды / А. Н. Ляўданскі. — Мн., 1933. — (Працы Палескай экспедыцыі / Беларус. акад. навук, Ін-т гісторыі імя М. Н. Пакроўскага, Секцыя археалогіі; вып. 2).
- Краязнаўчыя музеі і веснавая пасяўная кампанія / М. Грынблят, А. Ляўданскі; Бел. акад. навук, Мас. сектар, Ін-т гісторыі. — Мн., 1932.
- Нэолiтычныя стаянкi ў Смаленскай губерні. / Аляксандр Ляўданскі. — Мінск, 1927.
- Раскопкі і археалагічныя разведкі ў Барысаўскім павеце. Сляды неалітычнай стаянкі і пазнейшых культур каля м. Новага Быхаву / А. Н. Ляўданскі; Ін-т бел. культуры. — Мн., 1925.
- О раскопках в Гнездове // Смоленская новь. — Вып. 3—4. — 1923. — С. 52—59.
- Материалы для археологической карты Смоленской губернии // Смоленские древности. — Вып. 2. — 2002. — С. 185—257. (Впервые опубликовано в Трудах Смоленских гос. музеев. — 1924. — Вып. 1. — С. 127—184.)
- Некоторые данные о городищах Смоленской губернии. — Смоленск, 1926.
- Некоторые данные о каменном веке и о культуре бронзовой эпохи в Смоленской губернии. — Смоленск, 1927.
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads