Вераб’ёўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Крывіцкім раёне Маладзечанскай вобласці БССР From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вераб’ё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Крывіцкага раёна Маладзечанскай вобласці. Цэнтр — вёска Вераб’і.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Крывіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Будслаўскага (11 населеных пунктаў: Антанова, Арэхава, Бараўкі, Баркоўшчына, Забегі, Загор’е, Ілава, Каралінава, Петрачкі, Рэпішча, Яцкавічы) і Пузырскага (9 населеных пунктаў: Бярозавы Мост, Васілеўшчына, Вераб’і, Грыбкі, Залессе, Іжукава, Кулікова, Міхайлава, Навасёлкі) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads