Вераніцынскі сквер

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вераніцынскі скверmap
Remove ads

Вераніцынскі сквер — сквер у цэнтры Гарадка Віцебскай вобласці. Размешчаны на скрыжаванні вуліц Савецкай і Пралетарскай, перад будынкам Гарадоцкага райвыканкама.

Хуткія факты Вераніцынскі сквер, Асноўная інфармацыя ...

У скверы з году ў год праходзяць «Вераніцынскія чытанні», у якіх удзельнічаюць знакамітыя пісьменнікі і паэты. Тут жа падчас «Дажынак» у 2014 годзе была ўсталяваная скульптура героя паэмы «Тарас на Парнасе» — палясоўшчыка Тараса[1].

Рашэннем Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў ад 29 верасня 2023 года скверу была прысвоена назва «Вераніцынскі сквер»[2], у гонар Канстанціна Вераніцына, які лічыцца найбойльш імаверным аўтарам сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе»[3][4]. Вераніцын нарадзіўся ў 1834 годзе ў вёсцы Астраўляны (цяпер Гарадоцкі раён)[1].

Remove ads

Зноскі

  1. Свабода, Радыё. Сквэр у Гарадку назвалі ў гонар аўтара «Тараса на Парнасе» . Радыё Свабода (21 кастрычніка 2023). Праверана 21 кастрычніка 2023.
  2. Спадчына. Telegram. Праверана 21 кастрычніка 2023.
  3. У Гарадку зацвердзілі назву гарадскога сквера перад райвыканкамам . Наша Ніва. Праверана 21 кастрычніка 2023.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads