Дажынкі (фестываль)

фестываль ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Дажынкі (фестываль)
Remove ads

Рэспубліка́нскі фестыва́ль-кірма́ш працаўнікоў вё́скі «Дажы́нкі» — штогадовы фестываль працаўнікоў вёскі, які праводзіўся ў Беларусі ў 1996—2014 гадах. На фестываляў ушаноўвалі лепшых працаўнікоў аграпрамысловага комплексу Беларусі. За ўсю гісторыю «Дажынак» фестываль не праводзіўся толькі аднойчы: у 1999 годзе з прычыны невысокага ўраджаю.

Хуткія факты Дажынкі, Асноўная інфармацыя ...

Афіцыйную частку фестывалю звычайна адкрывае шэсце пачэсных гасцей, дэлегацый абласцей, творчых калектываў і іншых удзельнікаў.

Штогадова ствараецца адпаведны план мерапрыемстваў па падрыхтоўцы да «Дажынак», паводле якога будуюцца новыя і рэканструююцца існуючыя аб’екты і камунікацыі, праводзіцца капітальны рамонт і добраўпарадкаванне гарадскіх вуліц.

10 сакавіка 2014 года Аляксандр Лукашэнка прапанаваў больш не праводзіць рэспубліканскія «Дажынкі», а ўзнагароджваць аграрыяў непасрэдна ў раёнах на базе аграгарадкоў і ў абласцях на базе райцэнтраў, за выключэннем гарадоў абласнога падпарадкавання і тых, дзе ўжо праходзіў фестываль-кірмаш[1]. Таксама Лукашэнка прапанаваў узнагароджваць лепшых аграрыяў краіны не на рэспубліканскім фэсце-кірмашы ў верасні, а ў пачатку каляндарнага года ў Палацы незалежнасці ў Мінску[2].

Remove ads

Месцы правядзення

  • 1996 год — Столін
  • 1997 год — Масты [3][4]
  • 1998 год — Нясвіж [5]
  • 2000 год — Шклоў
  • 2001 год — Мазыр [6]
  • 2002 год — Полацк [7]
  • 2003 год — Пружаны [8]
  • 2004 год — Ваўкавыск [9]
  • 2005 год — Слуцк [10]
  • 2006 год — Бабруйск [11]
  • 2007 год — Рэчыца [12]
  • 2008 год — Орша [13]
  • 2009 год — Кобрын [14]
  • 2010 год — Ліда [15]
  • 2011 год — Маладзечна [16]
  • 2012 год — Горкі [17]
  • 2013 год — Жлобін [18]
  • 2014 год — Гарадок [19]
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads