Вера Іванаўна Шпак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вера Іванаўна Шпак (6 лютага 1989, Мінск) ― расійская і беларуская актрыса тэатра і кіно.

Хуткія факты Вера Іванаўна Шпак, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Бацькі: выкладчык універсітэта Іван Ільіч Шпак і ўрач-стаматолаг Галіна Лук’янаўна Сянкевіч. Скончыла мінскую школу, у 2005 годзе вучылася ў моўнай школе Борнмута (Вялікабрытанія). У 2006 годзе паступіла ў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, у 2008 годзе перавялася ў Санкт-Пецярбургскі інстытут замежных моў на факультэт англійскай мовы па спецыялізацыі «пераклад і правазнаўства».

Творчасць

У 2000―2005 гадах адна з салістак мінскага Тэатра эстраднай песні. У 2006 годзе дыпламант тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей». З 2007 годзе салістка беларускай групы «Славянка».

У 2009 годзе паступіла ў Школу-студыю МХАТ, курс К. А. Райкіна[1].

З 2013 года ў пецярбургскім Александрынскім тэатры у Валерыя Фокіна. З 2014 года актрыса Маскоўскага губернскага тэатра пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава[2].

Тэатральныя працы

У Школе-студыі МХАТ
  • «Трамвай «Жаданне»», Тэнесі Уільямс, рэж. Аляксей Гуськоў, галоўная роля ― Стэла
  • «Наш Пушкін. Руслан і Людміла. Jam Session», рэж. Марына Бруснікіна
  • «Прызначэнне», Аляксандр Валодзін, рэж. Ала Пакроўская, Сяргей Шенталінскі, роля ― Люба
  • «The Final Cut. (Канчатковы мантаж)», харэаграфічны рэквіем на музыку гурта «Pink Floyd», рэж. Ала Сігалава
  • «МЫкарамазоВЫ» (эцюды і дыялогі), паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага «Браты Карамазавы», рэж. Віктар Рыжак
  • «У нас у Камергерскаго», спектакль-дывертысмент: эцюды па акцёрскаму майстэрству і пластыцы, рэж. Канстанцін Райкін, Алена Бутэнка-Райкіна, Сяргей Шанталінскі
Тэатр імя Пушкіна
  • «Рычард Рычард», па матывах трагедыі У. Шэкспіра «Рычард III» (2013, рэж. Б. Дзячэнка).
Маскоўскі губернскі тэатр
  • «Кніга Джунгляў. Маўглі», Р. Кіплінг (2014, рэж. Т. Удавічэнка), Багіра
  • «Лаўка», А. Гельман (2015, рэж. Д. Дзюжаў), Яна[3].
Remove ads

Фільмаграфія

У кіно здымаецца з 2011 года:

  • Каманда 8
  • Кураж
  • Настаўнікі
  • Чужое гняздо
  • Неразрэзанымі старонкі
  • Узыходжанне на Алімп
  • Іспанец
  • Часова недаступны
  • Чума
  • Чорная котка
  • Апошні ход каралевы[4][5].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads