Джозеф Рэдзьярд Кіплінг

англійскі пісьменнік, паэт і навеліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Джозеф Рэдзьярд Кіплінг
Remove ads

Джозеф Рэдзьярд Кіплінг[7] (англ.: Joseph Rudyard Kipling [ˈrʌdjərd ˈkɪplɪŋ]; 30 снежня 1865, Бамбей, Індыя, Вялікабрытанія — 18 студзеня 1936, Лондан) — англійскі пісьменнік, паэт і навеліст.

Хуткія факты Джозеф Рэдзьярд Кіплінг, Асабістыя звесткі ...

Яго лепшымі творамі лічацца «Кніга джунгляў» (The Jungle Book), «Кім» (Kim), а таксама шматлікія вершы. У 1907 годзе Кіплінг становіцца першым англічанінам, які атрымаў Нобелеўскую прэмію па літаратуры. Прэмія прысуджана, «прымаючы пад увагу моц назіральнасці, арыгінальнасць творчай фантазіі, мужнасць ідэй і цудоўны талент … што характарызуюць творы гэтага сусветна вядомага аўтара»[8]. У гэтым жа годзе ён атрымоўвае ўзнагароды ад універсітэтаў Парыжа, Страсбурга, Афін і Таронта; атрымаў таксама ганаровыя ступені Оксфардскага, Кембрыджскага, Эдынбургскага і Дарэмскага ўніверсітэтаў.

Багатая мова твораў Кіплінга, поўная метафар — вялікі ўнёсак у скарбніцу англійскай мовы.

Remove ads

У беларускім друку

«У Лендыне памёр адзін з найвялікшых англійскіх пісьменнікаў Рудуард Кіплінг. У 1907 годзе Кіплінг атрымаў літэратурную нагароду Нобля, быў ганаровым дохтарам шмат якіх унівэрсытэтаў. Творы яго пераложаны на ўсе мовы сьвету» — пісала газета «Наша воля» 4 лютага 1936 года.

Беларускія пераклады

На беларускую мову яго перакладалі Вацлаў Ластоўскі, Міхась Багун, Леаніла Чарняўская, Антон Луцкевіч, Наталля Арсеннева, Рыгор Барадулін, Яўген Міклашэўскі і інш.

  • Рыкі-Цікі-Таві. — Мн., 1938
  • Казкі. — Мн., 1939
  • Чаму ў слоніка доўгі нос / Пер. В. Хомчанкі. — Мн., 1974
  • Маўглі. З «Кнігі джунгляў»: Апавяданні / Пер. С. Міхальчука. — Мн.: Юнацтва, 1981, 1982.
  • Маўглі: Апавяданні, казкі. — Мн., 1994
Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads