Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава
Remove ads

Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава (1866-1948) — расійская і савецкая тэатральная актрыса, педагог, мемуарыст. Народная артыстка СССР (1939). Лаўрэат Сталінскай прэміі l ступені (1943). Кавалер ордэна Леніна (1946).

Хуткія факты Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 5 (17) траўня 1866 года ў Санкт-Пецярбургу. З тэатральнай дынастыі Самойлавых. Акцёрскаму мастацтву вучылася ў сваёй цёткі — актрысы Н. В. Самойлавай. Выступала пад прозвішчам бацькі — Мічурына. Амплуа — «свецкая дама». З 1886 года — актрыса Александрынскага тэатра (у 1920—1991 — Ленінградскі дзяржаўны акадэмічны тэатр драмы імя А. С. Пушкіна).

З 1918 года — адна з кіраўнікоў Школы рускай драмы пры Александрынскім тэатры. У гады вайны падчас блакады засталася ў Ленінградзе, вяла актыўную грамадскую і творчую дзейнасць, выступала ў канцэртах, спектаклях «Тэатра ля мікрафона». Атрыманую ў 1943 годзе Сталінскую прэмію першай ступені ў памеры 100 000 рублёў актрыса перадала ў Фонд абароны Ленінграда (Газета «Весткі», 27 мая 1943 года).

Аўтар мемуараў «Паўстагоддзя на сцэне Александрынскага тэатра» (1935) і «Шэсцьдзесят гадоў у мастацтве» (1946).

Вера Аркадзеўна Мічурына-Самойлава памерла 2 лістапада 1948 года ў Санкт-Пецярбургу. Пахавана на Ціхвінскіх могілках Аляксандра-Неўскай лаўры.

Remove ads

Зноскі

  1. Мичурина-Самойлова Вера Аркадьевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
  2. Мичурина-Самойлова Вера Аркадьевна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads