Вера Вайцюлевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вера Сцяпанаўна Вайцюлевіч (псеўданім Вера Гаротная; 25 мая 1902, Бярозкі, Дрысенскі павет, Віцебская губерня, цяпер Краслаўскі край Латвіі — 16 ліпеня 1986, Рыга) — беларуская паэтэса.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася ў праваслаўнай сялянскай сям'і Сцяпана Іванавіча і Марыі Вікенцьеўны Вайцулевічаў[1]. Вучылася ў беларускай школе.
Першы яе верш надрукаваны 19 студзеня 1927 года ў газеце «Голас Беларуса». А ў 1932 годзе сваім коштам выдала ў Рызе лацінкаю маленькі паэтычны зборнік «Вершы. Dzejas» (пяць арыгінальных тэкстаў і іх пераклад на латышскую мову). Творы прысвяціла тагачаснаму прэзідэнту Латвіі Янісу Чакстэ, дзесяцігадоваму юбілею абвяшчэння Латвійскай дзяржавы, Райнісу і іншым.
Былі публікацыі і ў часопісе «Беларуская школа ў Латвіі».
Арганізоўвала ў Рызе начлежкі для латгальскіх землякоў. Спрабавала ствараць і рэлігійныя прытулкі.
Пасля вайны, калі культурна-асветная дзейнасць беларусаў у Латвіі згасла, яна некалькі разоў наведвала Менск.
Творчую спадчыну маці захавала яе дачка Уладзіслава Душкіна, мастак-мадэльер.
Творы рыжанкі Веры Вайцюлевіч (Гаротнай) у Менску друкаваліся ў «Голасе Радзімы», «Народнай газеце», часопісе «Зрок».
Remove ads
Зноскі
- LVVA. 232.5.150, л. 110 адв. - 111.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads