Вербнае
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ве́рбнае, Вербна — возера ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, за 23 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Бешанковічы, за 4 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Ула, за 0,7 км у напрамку на захад[1] ад вёскі Фролкавічы, у басейне ракі Ула.
Плошча паверхні 0,14 км². Даўжыня 0,5 км, найбольшая шырыня 0,35 км. Найбольшая глыбіня 12 м, сярэдняя 7 м. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. Плошча вадазбору 7,5 км².
Размешчана сярод лясных масіваў. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м. Зарастае. На поўдні ўпадае ручай, на поўначы выцякае ручай у раку Ула. Уваходзіць у зону адпачынку Ула.
Remove ads
Зноскі
- Природа Белоруссии: Популярная энциклопедия / Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 2-е изд. — Мн.: БелСЭ, 1989. — 599 с. — 40 000 экз. — ISBN 5-85700-001-7. (руск.)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads