Ула (аграгарадок)
аграгарадок у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
У́ла[1] (трансліт.: Ula, руск.: Улла) — аграгарадок (былы пасёлак) у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. 679 жыхароў (2018). Прыстань на Заходняй Дзвіне пры ўпадзенні ракі Ула; знаходзіцца за 27 км ад Бешанковіч, 80 км ад Віцебска. Аўтадарогамі злучаны з Бешанковічамі, Лепелем, Ушачамі і аўтадарогай Віцебск—Полацк.
Remove ads
Гісторыя
Вядомы з 14 ст. як невялікае паселішча ў Полацкім княстве, з 16 ст. мястэчка ў Полацкім ваяводстве ВКЛ. Належала С. Саковічу (1440 г.) і яго жонцы, Я. Ю. Гальшанскаму (1546), М. Ю. Радзівілу (1551), Кішкам, Жабам. Падчас Лівонскай вайны (1558—1583), паводле загаду караля Жыгімонта Аўгуста, для абароны вусця р. Улы, тут у 156З г. пачалося будаўніцтва Ульскага замка. Але работы, якімі кіраваў венецыянскі інжынер, былі спынены нападам атрада рускіх войск; будаўнікі загінулі. У 1567 г. на гэтым месцы па загадзе ўжо цара Івана IV пабудавалі драўляную крэпасць — сцены-гародні, 8 вежаў, у т.л. вароты і брамкі. У 1568 г. гетман Раман Сангушка нечаканым штурмам захапіў Ульскія ўмацаванні. Пазней замак аднавілі, а ў 1580 г. паводле загаду Стэфана Баторыя насыпалі вал (вышынёй 6 м). У 1577 г. Ула атрымала магдэбургскае права і герб: у чырвоным полі замак з вежай пасярэдзіне. У 16-18 ст. Ула належала князям Быстрыцкім, Лукомскім, Ржэцкім, А. Д. Меншыкаву, Патоцкім, Рэутам. У вайну Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667) Ула значна пацярпела ад ваенных дзеянняў, замак быў поўнасцю знішчаны і болей не аднаўляўся. У 1669 г. на яго месцы заснаваны касцёл і кляштар дамініканцаў (паводле іншых звестак, у 1678 г., зачынены ў 1832 г.). У 1764 г. Ула налічвала да 600 жыхароў. 3 1793 г. — у складзе Расійскай імперыі, гандлёвае мястэчка Лепельскага павета Полацкай (у 1793—1796 гг.), з 1802 г. Віцебскай губерняў, з 1796 да 1802 гг. у Полацкім павеце, з 1861 г. — цэнтр воласці. У 1850 г. — 1041 жыхар. У 1881 г. у мястэчку знаходзіліся валасное праўленне, 3 царквы (адна з іх, Пакроўская, пабудавана ў 1857 г.), касцёл, сінагога, школа, 4 яўрэйскія школы, прыстань, 2 гарбарні, 48 лавак, 6 заезных дамоў. Побач з Улай (1 км), у маёнтку Аўгустберг, працавалі бровар і вадзяны млын. Частка местачкоўцаў у якасці лоцманаў нанімаліся на баркі і плыты, праводзілі іх па Дзвіне ў Рыгу.
3 17.07.1924 г. Ула — цэнтр Ульскага раёна Полацкай акругі (да 26.07.1930 г.), з 08.07.1931 г. у Бешанковіцкім раёне, з 20.02.1938 г. у Віцебскай вобласці, з 27.09.1938 г. — гарадскі пасёлак. У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 да 26.06.1944 г. акупіравана гітлераўцамі. 3 09.09.1946 да 17.12.1956 г. гарадскі пасёлак зноў быў цэнтрам адноўленага Ульскага раёна.
Remove ads
Гаспадарка
Дзейнічаюць прадпрыемствы харчовай і мясцовай прамысловасці.
Адукацыя
У сучаснай Уле працуе прафесійна-тэхнічны ліцэй механізацыі сельскай гаспадаркі.
Памятныя мясціны
- Помнікі архітэктуры: рэшткі замка і ўмацаванні, так званы «Баторыеў шанец» (XVI ст.), Свята-Троіцкая царква (1896).
- Помнік на брацкай магіле савецкіх воінаў і партызан
- Помнік землякам, загінулым у вялікую Айчынную вайну
- Помнік на магіле ахвяр нацызму
- Брацкая магіла
Вядомыя асобы
- Майсей Сямёнавіч Альтман (1896—1986) — савецкі філолаг[2]
- Арон Маркавіч Гурэвіч (1898—1955) — савецкі хірург[3]
- Саламон Рыгоравіч Гурэвіч (1869 — ?) — журналіст[4]
- Міхаіл Георгіевіч Данілевіч (1882—1956) — вучоны, медык-інфекцыяніст, прафесар.
- Аляксандр Пятровіч Дзмітрачэнка (1900—1981) — вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, Герой Сацыялістычнай Працы.
- Менахем Шэнкін (1871—1924) — сіянісцкі лідар.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads