Верхнежароўскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Верхнежаро́ўскі сельсавет (руск.: Верхнежаровский сельсовет), сустракаецца таксама Верхняжарскі — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Верхнія Жары. Знаходзіўся на крайнім поўдні раёна і з’яўляўся самым паўднёвым сельсаветам Беларусі.
Remove ads
Гісторыя
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Верхняжарскі сельсавет у складзе Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года ў складзе Камарынскага раёна БССР. 15 ліпеня 1933 года рэарганізаваны ў Верхняжарскі нацыянальны ўкраінскі сельсавет. У 1937 годзе рэарганізаваны ў беларускі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ніжняжарскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Брагінскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 2 населеныя пункты[2]. 30 снежня 2003 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Камарынскага пассавета перададзена вёска Гдзень[3]. 28 снежня 2005 года перайменаваны ў Верхнежароўскі сельсавет[4]. Скасаваны 26 верасня 2006 года, тэрыторыя далучана да Камарынскага пассавета[5].
На момант скасавання ў Верхнежароўскі сельсавет уваходзілі 3 вёскі (Верхнія Жары, Гдзень, Ніжнія Жары). Насельніцтва (01.01.2006) складала 502 чалавекі, з якіх 64 ва ўзросце да 16 гадоў, 222 — у працаздольным і 216 — старэйшым за працаздольны. Колькасць гаспадарак — 228.
Remove ads
Зноскі
- Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads