Верхнясвірская ГЭС
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Верхнясвірская ГЭС — ГЭС на рацэ Свір у Ленінградскай вобласці, у горадзе Падпарожжа. Уваходзіць у Свірскі каскад ГЭС, унутранае пазначэнне ГЭС у ТГК-1 - № 12.
Remove ads
Агульныя звесткі
Будаўніцтва ГЭС пачалося ў 1938 годзе, скончылася ў 1952 годзе. З'яўляецца руславой нізканапорнай гідраэлектрастанцыяй.
Склад збудаванняў ГЭС:
- вадаскідная бетонная плаціна даўжынёй 111 м;
- земляная намыўная плаціна даўжынёй 312,8 м і найбольшай вышынёй 31 м;
- земляная дамба даўжынёй 350 м;
- аднанітачны аднакамерны суднаходны шлюз, габарыты 290 × 21,5 × 14 м;
- будынак ГЭС даўжынёй 118 м.
Магутнасць ГЭС - 160 МВт, сярэднегадавая выпрацоўка - 548 млн кВт · гадз. У будынку ГЭС устаноўлены 4 паваротна-лопасцевыя гідраагрэгаты магутнасцю па 40 МВт, якія працуюць пры разліковым напоры 14 м. Абсталяванне ГЭС састарэла і падлягае мадэрнізацыі. Падпорныя збудаванні ГЭС (даўжыня напорнага фронту 660 м) утвараюць буйное Верхнясвірскае вадасховішча шматгадовага рэгулявання, якое ўключае ў сябе Анежскае возера.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads