Верхняя Савоя
дэпартамент Францыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ве́рхняя Саво́я (фр.: Haute-Savoie, акс.: Nauta Savòia, франкаправ.: Hôta-Savouè) — дэпартамент на ўсходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Рона — Альпы. Парадкавы нумар 74. Адміністрацыйны цэнтр — Ансі (Анесі). Насельніцтва 631,7 тыс. чалавек (33-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).
Remove ads
Геаграфія
Плошча тэрыторыі 4388 км². Дэпартамент размешчаны ў Альпах і мяжуе з Італіяй і Швейцарыяй. Тут знаходзяцца гара Манблан і возера Ансі, тутака ж знаходзіцца горад Эвіян з сусветна вядомай крыніцай мінеральнай вады. Яшчэ адна славутасць - другая па глыбіні пячора ў свеце Gouffre Mirolda, глыбінёй 1733 м.
Дэпартамент уключае 4 акруга, 34 кантона і 294 камуны.
- Ансі (Annecy)
- Банвіль (Bonneville)
- Сен-Жульен-ан-Жэневуа (Saint-Julien-en-Genevois)
- Танон-ле-Бен (Thonon-les-Bains)
Remove ads
Насельніцтва
Большасць насельніцтва - французы. Вернікі - каталікі.
Гісторыя
Да сярэдзіны XIX стагоддзя Савоя належала Савойскай герцагскай дынастыі. У сакавіку 1860 г. яна была далучана да Францыі.
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads