Веслаў Дымны

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Веслаў Дымны (польск.: Wiesław Dymny; 25 лютага 1936(1936-02-25)[1], Паланечка, Навагрудскае ваяводства12 лютага 1978(1978-02-12)[1], Кракаў[2]) — польскі акцёр, сцэнарыст, мастак-пастаноўшчык і пісьменнік.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 лютага 1936 года ў в. Паланечка Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства, Польскай Рэспублікі.

Пасля Другой сусветнай вайны Заходняя Беларусь канчаткова адышла да СССР, а сям’я Дымных пераехала ў Польшчу. У 1953 годзе Веслаў Дымны скончыў сярэднюю школу імя Стэфана Жыромскага ў Бельскай-Бяле. Пасля вывучаў жывапіс у Акадэміі прыгожых мастацтваў у Кракаве[3], аднак не давучыўся і адлічыўся[4].

У кастрычніку 1972 года ажаніўся з Ганнай Дзядык[5] (пазней Ганна Дымна стала вядомай па ролі Марыі Вільчур у фільме «Знахар» рэжысёра Тадэвуша Даленгі-Мастовіча).

Абставіны смерці

Увосень 1977 года няспраўны тэлевізар справакаваў пажар у доме, у якім згарэлі шматлікія напрацоўкі і архівы[6]. Праз тры месяцы Ганна знайшла ўжо ў новым доме ў Кракаве мёртвага Веслава, які там рабіў рамонт з дапамогай некалькіх рабочых. Увечары жонка павінна была пайсці на здымачную пляцоўку. Веслаў абвясціў, што пасля заканчэння працы заскочыць на спатканне са знаёмымі ў кабарэ «Склеп пад Баранамі». Дамовіліся паабедаць на наступны дзень. Жонка чакала яго прыкладна да 13:00, час ад часу тэлефанавала дадому, але ніхто не адказваў. Яна пачала звязвацца з рознымі людзьмі, і аказалася, што ён наогул не прыехаў у кабарэ. Вельмі расхваляваная ў суправаджэнні сябра накіравалася дадому. Цела Дымнага яна знайшла на кухні. Ён быў мёртвы[7].

Абставіны і прычына смерці засталіся не высветленымі. Доктар не назваў прычыну смерці, а толькі канстатаваў, што смерць наступіла напярэдадні, каля адзінаццаці гадзін вечара. Спачатку выказалі здагадку, што сэрца Дымнага не вытрымала такога інтэнсіўнага ладу жыцця. Пазней — што мужчына напіўся да смерці. Аднак жонка нябожчыка не прымала ніводнай з гэтых версій і адзначала, што «у гэта было цяжка паверыць, таму што я бачыла яго дзве гадзіны таму, і ён быў цвярозы. Я падумала пра сябе, што, можа, нехта яму нешта ўкалоў?»[7].

Пахаваны ў Кракаве на Сальваторскіх могілках.

Remove ads

Творчасць

Аўтар каля 300 тэкстаў песень.

Заснавальнік і мастацкі кіраўнік групы з Кракава «Szwagry» (1964—1969).

Пісаў тэксты для вядомага кабарэ «Склеп пад Баранамі», студэнцкага тэатра «STSu», тэатра «38», а таксама для ўласнага кабарэ «Remiza».

Разам з Генрыхам Клуба напісаў сцэнарыі для некалькіх фільмаў[8].

Кнігі

  • 1963 − Opowiadania zwykle / «Паўсядзённыя гісторыі»[9]. У 1997 годзе «Opowiadania Zwykle» зноў апублікавана ў выдавецтве MUZA SA у Варшаве.
  • 1981 − Słonce wschodzi raz na dzień i inne utwory / «Сонца ўзыходзіць раз у дзень і іншыя творы»
  • 1998 − Droga na Dziki Zachod / «Вандроўка на Дзікі Захад»[10]

Фільмаграфія

  • 1966 — «Rancho Texas / Ранча ў Тэхасе», вестэрн (у ролях, сцэнарыст)
  • 1966 — «Chudy i inni / Худы і іншыя», драма (у ролях, сцэнарыст)
  • 1966 — «Ktokolwiek wie… / Калі хто-небудзь ведае…», драма (у ролях)
  • 1967 — «Słonce wschodzi raz na dzień / Сонца ўзыходзіць раз у дзень», драма (сцэнарыст)
  • 1968 — «Wszystko na sprzedaz / Усё на продаж», драма (у ролях)
  • 1969 — «Sól ziemi czarnej / Соль зямлі чорнай», драма (у ролях)
  • 1969 — «Варшаўскія эскізы», драма (мастак-пастаноўшчык)
  • 1971 — «150 na godzine / 150 у гадзіну», камедыя (у ролях, сцэнарыст)
  • 1972 — «Przez dziewiec mostów / Праз дзевяць мастоў», драма (у ролях)
  • 1973 — «Przyjecie na dziesiec osób plus trzy / Прыём на дзесяць чалавек плюс тры», камедыя (у ролях)
  • 1973 — «Nagrody i odznaczenia / Узнагароды і адрозненні», драма (у ролях)
  • 1974 — «Nie ma mocnych / Тут крутых няма», камедыя (у ролях)
  • 1977 — «Pasja / Запал», драма (у ролях)
  • 1978 — «Wesela nie bedzie / Вяселля не будзе», драма (у ролях)
  • 1978 — «Pejzaz horyzontalny / Гарызантальны пейзаж», драма (у ролях, мастак-пастаноўшчык)
  • 1982 — «Przeprowadzka / Пераезд», драма (у ролях)
Remove ads

Узнагароды

  • 1953 — літаратурная прэмія імя Касцельскіх (Nagroda Fundacji im. Kościelskich) за «Паўсядзённыя гісторыі».

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads