Паланечка

вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Паланечкаmap
Remove ads

Палане́чка[1] (трансліт.: Palaniečka, руск.: Полонечка) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Вольнаўскага сельсавета. Размешчана за 35 км на паўночны ўсход ад Баранавічаў, за 21 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы на лініі Баранавічы — Мінск, на рацэ Змейцы (прыток Ушы), з Баранавічамі злучана аўтадарогай. Насельніцтва 612 жыхароў, 264 гаспадаркі (2005).

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Паланечка згадваецца ў XVI стагоддзі як мястэчка ў Новагародскім павеце, уладанне Рудамінаў-Дусяцкіх. Пазней мясцовасць перайшла да Радзівілаў, за якімі ў канцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў тут збудавалі цагляны палац, у якім размяшчаліся вялікія бібліятэка, архіў, творы мастацтва і калекцыя манет. Першым яго гаспадаром быў князь Мацей Радзівіл, павенчаны з Альжбетай Хадкевіч.

У 1751 годзе ў мястэчку ўзведзены драўляны касцёл Святога Юрыя. У 1777 годзе мястэчка наведаў рускі пісьменнік Дзяніс Фанвізін на шляху з Масквы ў Францыю. Ён пакінуў запісы аб мястэчку і яго ваколіцах.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Паланечка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у складзе Навагрудскага павета. У 1819 годзе тут пабудаваны вадзяны млын.

Thumb
Напалеон Орда, Палац Радзівілаў

Паводле інвентару 1844 года ў мястэчку было 58 двароў з поўнымі надзеламі і 32 двары з прысядзібнымі дзялянкамі. У местачкоўцаў было каля 50 кароў, 26 коней. Гаспадар Паланечкі князь Канстанцін Радзівіл вызначаўся прагрэсіўнымі поглядамі, падтрымліваў сувязі і сустракаўся з патрыятычнымі дзеячамі Расіі, Польшчы і Беларусі. У 1845 пад яго апякунствам тут знаходзілася рэдакцыя часопісу «Народ і час», які выдаваў Я. Філіповіч (выйшаў толькі 1 нумар). К. Радзівіла ў Паланечцы наведаў паэт Уладзіслаў Сыракомля. У часы нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) у ваколіцах мястэчка дзейнічалі паўстанцкія аддзелы.

У сярэдзіне 1880-х гадоў пад назвай Паланечка існавалі 3 населеныя пункты: мястэчка — 62 двары, касцёл, капліца, земскае народнае вучылішча, вадзяны млын, крама; вёска (9 двароў) і маёнтак.

Найноўшы час

У 1909 годзе сяло ў Жухавіцкай воласці Навагрудскага павета.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Паланечка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стала цэнтрам гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час існавалі мястэчка (99 двароў) і фальварак.

У 1939 годзе Паланечка ўвайшла ў склад БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года стала цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі.

У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 7 ліпеня 1944 года акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінуў 71 аднасяльчанін.

З 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.

У 1940—1960 гадах цэнтр Паланечкаўскага сельсавета[2]. Да 1962 года вёска ўваходзіла ў склад Вольнаўскага сельсавета[3], да 21 ліпеня 1986 года — у склад Савіцкага сельсавета[4].

Да 26 чэрвеня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Паланечкаўскага сельсавета[5].

Remove ads

Інфраструктура

Працуюць выканкам сельсавета, калгасная сядзіба, рамонтныя сельскагаспадарчыя майстэрні, ветэрынарны ўчастак, сярэдняя школа, клуб, бальніца, аптэка, аддзяленне сувязі, бібліятэка, магазін.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе:
    • 1886 — 62 двары, 454 жыхары, у маёнтку і вёсцы — 9 двароў.
  • XX стагоддзе:
    • 1901 — 459 жыхароў, у маёнтку — 29 жыхароў.
    • 1909 — 90 двароў, 488 жыхароў, у маёнтку — 29 жыхароў.
    • 1921 — 99 дамоў, 523 жыхары, у фальварку — 9 дамоў, 77 жыхароў.
    • 1959 — 404 жыхароў.
    • 1970 — 1071 жыхар.
    • 1998 — 291 двор, 662 жыхары.
  • XXI стагоддзе:
    • 2005 — 612 жыхароў, 264 гаспадаркі.

Славутасці

Thumb
Палац Радзівілаў

Страчаныя

  • Адзіны ў раёне турбінны млын (1819). У 1970-я гады па загадзе старшыні калгаса з яго знялі ацынкаваную бляху, пасля чаго помнік прамысловай архітэктуры раскалоўся на дзве паловы і абрынуўся ў раку[6].
Remove ads

Вядомыя асобы

Remove ads

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 10.
  3. Рашэнні выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 студзеня і 22 сакавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  4. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1986, № 30 (1872).
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads