Ветраны млын з Даматканавічаў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ветраны млын канца ХІХ стагоддзя з в. Даматканавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці. Перанесены ў Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту ў в. Азярцо (Мінскі раён)[1], дзе прадстаўлены ў экспазіцыі «Цэнтральная Беларусь».
Remove ads
Гісторыя
Па звестках мясцовых жыхароў, млын пабудаваны ў пачатку 1880-х гг. у в. Сынгалы (недалёка ад Снова) эканомам мясцовага памешчыка. Прастаяў там 25 гадоў. Затым млын перавезлі ў в. Каменку, у 1937 г. — у Даматканавічы. Дзейнічаў да 1960-х гг[1].
У 1957 г. былі заменены і ўкарочаны падэшвы, у выніку зменшылася плошча апоры і млын у 1970-я гг. перакуліла ветрам. Быў адрамантаваны, заменены пашкоджаныя дэталі. Апошні ўладальнік Іван Міхайлавіч Міхлай[1].
Remove ads
Архітэктура

Вышыня помніка каля 12 м. Млын уяўляе сабой тыповую канструкцыю-казлоўку. Асновай служыць парная крыжавіна (козлы), у якой замацаваны нясучы слуп, зафіксаваны ў вертыкальным становішчы магутнымі падкосамі. Сцены ашаляваныя, дах мае кроквенную канструкцыю, накрыты дранкай[1].
Млын мае тры ўзроўні. На першым (не бачным для вачэй) — восевы слуп на падмурку, на другім, які мае два аконныя праёмы[1] — «скрыня» для мукі. На трэцім узроўні знаходзіцца галоўны механізм[2]
Аснову механізма складае гарызантальны вал з прымацаваным да яго зубчатым колам і пастаў (камень) для памолу зерня[2]. Вал прыводзіцца ў рух дзвюма ўзаемна-перпендыкулярнымі парамі крылаў. Хуткасць вярчэння рэгулюецца тармазной сістэмай[1].
Remove ads
Зноскі
- Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

