Сноў
аграгарадок у Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сноў[3] (трансліт.: Snoŭ, руск.: Снов) — аграгарадок[4] у Беларусі, на рацэ Сноўка. Цэнтр сельсавета Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці. Размешчаны за 30 км на захад ад Нясвіжа, за 8 км ад чыгуначнай станцыі Пагарэльцы (лінія Мінск — Баранавічы); на аўтамабільнай дарозе Нясвіж — Баранавічы.
У наваколлі шэраг участкаў з узгорыста-ўвалістым рэльефам, тэрыторыя належыць да Капыльскай грады.
Remove ads
Назва
На думку К. Бугі, назву ракі Сноў славяне прынеслі з сабою са славянскай прарадзімы і яна суадносіцца з назвамі рэк Сноў (прыток Дзясны) і Снова (прыток Тускара)[5].
Назва ракі Сноўка тлумачыцца ад і.-е. *(s)nāu- // nāu- «плысці, цячы»: *snū > sny > Snъve, Snъvь; сюды ж ст.-інд. snāuti «цячы, сачыцца, абмывацца»; гр. νεω (з *snevō) «плыву»; параўн. яшчэ snāpáyati «крапаць, плаваць», авест. snaδa- «ліць»[6].
Remove ads
Гісторыя
Першы пісьмовы ўспамін пра Сноў датуецца 18 ліпеня 1478 года[7]. Пад 1529 годам ён згадваецца як маёнтак паноў Сноўскіх. У 1564 годзе паселішча атрымала статус мястэчка.

У пачатку XVII стагоддзя Сноў перайшоў у валоданне Я. Пратасевіча, потым — роду Рдултоўскіх. У 1650 годзе тут з’явілася каталіцкая парафія, з 2 жніўня 1699 года дзейнічаў касцёл.
З 1767 года ў Снове дзейнічала грэка-каталіцкая царква. У часы Барскай канфедэрацыі (1768—1772) мястэчка спазнала значныя разбурэнні. 15 верасня 1785 года тут спыняўся кароль і вялікі князь Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Сноў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Навагрудскага павета. У вайну 1812 года 9 лістапада тут адбыўся бой французскай дывізіі Я. Дамброўскага з рускімі казакамі. У 1827 годзе ў мястэчку пабудавалі палац, у 1836 годзе ў Ніжнім Снове — бровар.
У 1854 годзе Сноў перайшоў ад Рдултоўскіх ва ўласнасць баронаў Гарцінгаў, якім належаў да пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе. Станам на 1861 год у Снове было 45 двароў, царква, сінагога, цагельня, у 1865 годзе адкрылася царкоўнапрыходская школа. Пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гадоў расійскія ўлады гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу (1897) у Горным Снове было 91 жыхароў, 19 двароў, бровар (заснаваны ў 1891 годзе), капліца, у Дольным Снове (да 1939 года таксама называўся Сінілава) — 70 жыхароў, 16 двароў, бровар, сыраварня.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Сноў апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Нясвіжскага павета. У гэты час мястэчка стала цэнтрам штабаў двух памежных структур Польскай рэспублікі: палка Корпуса аховы памежжа «Сноў» і батальёна Корпуса аховы памежжа «Сноў».
У 1939 годзе Сноў увайшоў у склад БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года стаў цэнтрам сельсавета Нясвіжскага раёна. Статус паселішча змянілі да вёскі. У гэты час тут было 167 двароў, крухмальны завод, 2 млыны, электрастанцыя, маслазавод, 8-гадовая школа, бальніца. У 1990-я гады Сноў і Дольны Сноў злучыліся. Станам на 2000 год у вёсцы было 1157 двароў. У 2008 годзе нададзены статус аграгарадка[4].
- Мястэчка на старых здымках
- Касцёл пасля перабудовы
- Касцёл пасля вяртання каталікам
- Рынак

Remove ads
Насельніцтва
Інфраструктура
У Снове працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, бальніца, паліклініка, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Эканоміка
- СВК «Агракамбінат «Сноў»
Славутасці
- Касцёл Святога Яна Хрысціцеля (1760) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000499
- Могілкі: ваенныя часоў Першай сусветнай вайны, старыя хрысціянскія
- Брацкія могілкі (1941–1944 гады) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000501
- Брацкія могілкі (1918–1920 гады) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Д000502
- Палацава-паркавы комплекс Рдултоўскіх (1827) —
Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 612Г000500
- Сядзібна-паркавы комплекс Гарцінгаў (XIX ст.)
- Царква Святых Казьмы і Дзям’яна (1836, 1893)
Страчаная спадчына
- Сінагога
Remove ads
Галерэя
- Краявіды Снова
- Каталіцкі касцёл Св. Іаана Хрысціцеля
- Будынак школы
Вядомыя асобы
- Аляксандр Аляксандравіч Пятроўскі (1953—2019) — беларускі спецыяліст у галіне вылічальнай тэхнікі і інфарматыкі.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads