Влтава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Влтава
Remove ads

Влта́ва (чэшск.: Vltava, ням.: Moldau, польск.: Wełtawa) — рака ў Чэхіі, левы прыток ракі Лабы (Эльба). Даўжыня — 446 км, плошча басейна — 28 000 км². Выток у горах Шумава. Там жа ўтварае найбуйнейшае вадасховішча Чэхіі — Ліпна. Ля горада Вішы-Брод праходзіць праз цясніну «Чортавы сцены», далей цячэ праз Будзеёвіцкую раўніну, затым па ўзвышшах Сярэдняй Чэхіі. Упадае ў Лабу ля горада Мельнік.

Хуткія факты Влтава, Характарыстыка ...

Сярэдні расход вады ў Празе каля 142 м³/сек. Рака схільная да паводк, у прыватнасці, найбуйнейшая за апошнія 500 гадоў паводка адбылася ў 2002 годзе, калі была затоплена значная частка Прагі і нават пацярпеў Пражскі метрапалітэн. Паміж Мельнікам і Прагай на Влтаве размешчана 12 шлюзаў.

На Влтаве размешчаны гарады Чэске-Крумлаў, Чэске-Будзеёвіцы, Прага.

Remove ads

Этымалогія

Чэшская назва Vltava, гэтак жа як і нямецкая Moldau пайшла ад старажытнагерманскага Wilth-ahwa («Дзікая вада»).

Тапонімы ў космасе

  • Імем ракі названа малая планета 2123 Vltava

Асноўныя прытокі

  • Малшэ
  • Сазава
  • Бераўнка

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads