Влёра

горад у Албаніі From Wikipedia, the free encyclopedia

Влёра
Remove ads

Влёра (алб.: Vlora, грэч. Αυλώνας — Аўлон, італ.: Valona) — горад на поўдні Албаніі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Влёра і акругі Влёра. Порт на беразе заліва Влёра (Влёрская бухта) Адрыятычнага мора. Насельніцтва — 134 тыс. жыхароў (2010).

Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
Remove ads
Remove ads

Гісторыя

Першыя помнікі антычнасці ў горадзе Влёра датуюцца VI стагоддзем да н.э.. На працягу IV стагоддзя да н.э. часта згадваецца ў якасці важнага порта для караблёў, якія плылі з Отранта і Брундызія, і пераправачнага пункта паміж двума іншымі антычнымі гарадамі ў Албаніі: Бутрынтам і Апалоніяй.

У 1481 г. грэчаскі военачальнік на неапалітанскай службе Кракодылас Кладас пры падтрымцы мясцовых грэчаскіх і албанскіх паўстанцаў адбіў горад у туркаў. Горад знаходзіўся пад кантролем Неапалітанскага каралеўства дзесяць гадоў.

28 лістапада 1912 года Ісмаіл Кемалі абвясціў у Влёры незалежнасць краіны. Горад стаў першай сталіцай незалежнай Албаніі.

З 1955 па 1962 год порт Влёра выкарыстоўваўся ВМФ СССР як ваенна-марская база, але затым у сувязі з выхадам Албаніі з Варшаўскага дагавора ў гэтай якасці быў страчаны.

У 1997 годзе горад апынуўся адным з месцаў пачатку беспарадкаў, якія атрымалі шырокую вядомасць.

Remove ads

Славутасці

  • Этнаграфічны музей
  • Гістарычны музей
  • Музей Незалежнасці
  • Мячэць Мурадые
  • Крэпасць Каніні, у мястэчку Каніна
  • Крэпасць Порта-Палерма
  • Руіны крэпасці Гімара, у мястэчку Гімара
  • Цэрквы Святога Стэфана і Святога Мітры ў мястэчку Дэрмі (XII—XIV стагоддзяў)
  • Манастыр Святой Марыі, у мястэчку Звернец
  • Антычны амфітэатр Арыкум (I да н.э.)
  • Царква Маміроі, у мястэчку Арікум

Гарады-пабрацімы

Крыніцы

Loading content...

Спасылкі

Loading content...
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads