Водлвозера
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Водлвозера (руск.: Водлозеро, Водлоозеро, Водло, Вод) — возера-вадасховішча ў Еўрапейскай частцы Расіі, на паўднёвым усходзе Рэспублікі Карэлія, у Пудажскім раёне, на тэрыторыі Волдвозерскага нацыянальнага парка. У 1934 годзе было пераўтворана ў вадасховішча.
Плошча паверхні возера 332[1][3] (334[4], 322[2]) км². Даўжыня 36,2 км, найбольшая шырыня 15,9 км. Даўжыня берагавой лініі 232 км. Найбольшая глыбіня 16,3 м, сярэдняя — 2,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,91 км³. Плошча вадазбору 5290[2] км². Мінералізацыя вады менш за 30 мг/л. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія звілістая, з доўгімі мысамі. На возеры 196 астравоў агульнай плошчай 32 км². Замярзае Водлвозера ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Асноўны прыток возера — рака Ілекса. Выцякаюць рэкі Вама і Сухая Водла.
Remove ads
Зноскі
- Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 95. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads