Мверу
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мверу — горнае прэснае возера ў Афрыцы, на мяжы Замбіі і ДР Конга.
Размешчана на вышыні 917 м над узроўнем мора на паўднёвы захад ад возера Танганьіка. Найбольшая даўжыня 110 км, шырыня 45 км, глыбіня да 27 м. Ва ўсходняй частцы ў возера ўпадае рака Луапуа. Выцякае рака Лавуа (прыток ракі Конга).
Суднаходнае. У возеры водзяцца лешч і тылапія. Апісана ў 1867 годзе Давідам Лівінгстанам.
Remove ads
Літаратура
- Мверу / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads