Возера радасці (фільм)
беларускі мастацкі фільм From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«Во́зера ра́дасці» — беларускі кароткаметражны беларускамоўны мастацкі фільм рэжысёра Аляксея Палуяна, зняты ў 2019 годзе[4]. У здымачную каманду ўвайшлі кінапрафесіяналы з Германіі, Ірана, Грузіі, Украіны, Шатландыі і Балгарыі. Фільм створаны па матывах аднайменнага рамана Віктара Марціновіча[5]. Сусветная прэм’ера стужкі адбылася на сусветным кінафестывалі кароткаметражных фільмаў у французскім Клермон-Феране[6]. Беларуская прэзентацыя «Возера радасці» адбылася 13 лістапада 2019 года ў кінатэатры «Масква»[7][8].
Remove ads
Сюжэт
У маленькай беларускай вёсцы, дзе час быццам спыніўся, дзевяцігадовая Яся перажывае смерць маці. Бацька дзяўчынкі адпраўляе яе ў інтэрнат. Але аднойчы яна вырашае збегчы і вярнуцца дадому.
Акцёры
Здымачная група
- рэжысёр — Аляксей Палуян
- саўндтрэк — «Vuraj»
Узнагароды
Фільм атрымаў тры ўзнагароды іспанскага FICBUEU (у тым ліку «Найлепшая актрыса»), прыз «За найлепшую рэжысуру» на кінафестывалі ў грэчаскай Драме, дзве ўзнагароды кінафестывалю ў Невадзе, прыз у намінацыі «Найлепшы кароткаметражны фільм» нямецкай кінапрэміі «Hessen Film Awards»[9][10]. 2 лістапада 2020 года фільм перамог на амерыканскім кінафестывалі «LA Shorts» і меў перспектывы на «Оскар-2021». Прызнана найлепшым кароткаметражным фільмам на першай прэміі кінапрэсы Беларусі.[11]
Remove ads
Крытыка
![]() |
Тое, што фільм зроблены па такіх галівудскіх лекалах, адначасова і моцны, і слабы бок. Моцны, бо гэта тое, чаго шмат хто чакае, а слабы — бо гэта ўсё-такі не пошук нейкай арыгінальнай кінамовы.[12] кінакрытык Максім Карпіцкі |
![]() |
Зноскі
- https://web.archive.org/web/20201027165127/https://www.europeanfilmawards.eu/en_EN/film/lake-of-happiness.13745 Праверана 27 кастрычніка 2020.
- filmportal.de — 2005. Праверана 27 кастрычніка 2020.
- Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 27 кастрычніка 2020.
- "Кіно «Возера радасці» прэзентуюць беларусам 13 лістапада". 34mag. 22.10.2019. Праверана 2020-01-05.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - "Віктар Марціновіч: пасля сюжэта АНТ пра «Возера радасці» апускаюцца рукі". Еўрапейскае радыё для Беларусі. 10/12/2019. Праверана 2020-01-05.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - "Возера радасці (12+)". CityDog.by. Праверана 2020-01-05.
- "Фільм па кнізе Віктара Марціновіча ідзе ў пракат". Беларускае Радыё Рацыя. Праверана 2020-01-05.
- "Фільм «Возера радасці» возьме ўдзел у галоўным амерыканскім кінафестывалі кароткага метра". «Наша Ніва». 29.05.2019. Праверана 2020-01-05.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - "Хутка ў пракаце беларускамоўны фільм «Возера радасці» паводле кнігі Марціновіча — квіткі на прэм'еру яшчэ ёсць". «Наша Ніва». 02.11.2019. Праверана 2020-01-05.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - Фільм «Возера радасці» атрымаў прэмію Беларускай кінапрэсы, Максім Швед — найлепшы рэжысёр . Новы Час (10 мая 2022). Праверана 9 чэрвеня 2020.
- "«Возера радасці» Аляксея Палуяна выйшла ў айчынны пракат". «Белсат». 14.11.2019. Праверана 2020-01-05.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads