34mag
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
34mag — беларускі маладзёжны інтэрнэт-часопіс, які выдаецца на дзвюх мовах: беларускай і рускай, — некаторыя матэрыялы таксама перакладаюцца на англійскую. Большасць публікацый прысвечана мастацтву, культуры і падарожжам. Рэдакцыя часопіса знаходзіцца ў Мінску,[1] галоўны рэдактар — Аляксандр Карняйчук.[2] Таксама пад эгідай парталу дзейнічае лэйбл лічбавай дыстрыбуцыі «Пяршак».
Remove ads
Гісторыя
Часопіс «34mag» быў заснаваны беларускай журналісткай Ірынай Віданавай пасля закрыцця беларускімі ўладамі яе папярэдняга праекта «Студэнцкая думка» ў 2005 годзе.[3] Першы нумар новага выдання выйшаў у 2006 годзе на кампакт-дысках, а ў 2009 у праекта з’явіўся і сайт.
Дасягненні
У 2012 годзе часопіс атрымаў прэмію «Free Media Pioneer Award » Міжнароднага інстытута прэсы .[4]
На фестывалі рэкламы і камунікацыі “AD.NAK-2014” гід для падарожнікаў “бел.: Рома едзе” Ромы Свечнікава і 34mag быў адзначаны першым прызам і гран-пры ў намінацыі інтэграваных медыяпраектаў[5], “Limited Edition” часопіса заняў 3 месца ў катэгорыі грамадсказначных праектаў, а за каталог “Books from Belarus” і кнігу “Рома едзе” 34mag узяў яшчэ 2 другіх месца ў катэгорыі шматстаронкавых выданняў[6].
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads