Войцех Кіляр

польскі кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia

Войцех Кіляр
Remove ads

Войцех Кіляр (польск.: Wojciech Kilar; 17 ліпеня 1932, Львоў — 29 снежня 2013, Катавіцы) — польскі кампазітар, аўтар музыкі да мноства кінафільмаў.

Хуткія факты Войцех Кіляр, Асноўная інфармацыя ...
Remove ads

Біяграфія

Войцех Кіляр нарадзіўся 17 ліпеня 1932 года ў Львове, Польшча (цяпер Украіна).

Вучыўся музыцы ў Львове, Кракаве і Катавіцах; атрымаў дыплом у 1955 годзе. Пасля пераезду ў 1959 годзе ў Францыю вучыўся ў кансерваторыі пад кіраўніцтвам Надзі Буланжэ. Кіляр меў поспех як у якасці класічнага музыканта, так і ў якасці аўтара музыкі для кіно, на яго ліку музычнае аздабленне больш чым 130 кінафільмаў. Да яго паслуг як кінакампазітара звярталіся многія польскія класікі кіно — Занусі, Кеслёўскі, Вайда, Куц[en], Гофман і іншыя. Першым амерыканскім фільмам кампазітара стала праца Фрэнсіса Форда Копалы «Дракула[en]», якая дэманструе сапраўдную кампазітарскую моц Кіляра з трагічнымі тэмамі, пададзенымі з мінімальнай разнастайнасцю акордаў. Нягледзячы на запатрабаванасць у польскім і амерыканскім кіно, Кіляр на працягу ўсяго жыцця працягваў пісаць класічную музыку.

Кампазітар памёр 29 снежня 2013 года ў Катавіцах (Польшча).

Remove ads

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads