Вольга Ісаеўна Ціхава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Ісаеўна Ціхава (19 кастрычніка 1938, Свярдлоўск — 2013, Гомель) — беларускі архітэктар.
Remove ads
Біяграфія
Скончыла Уральскі політэхнічны інстытут у 1961 годзе. Працавала ў Новакузнецку, з 1967 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў у Гомельграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1976 г. Пражывала ў Гомелі.
Творчасць

Асноўныя працы: лабараторны корпус Інстытута металапалімерных сістэм (1972, з Л. Тамковым), прыбудова навучальнага корпуса чыгуначна-будаўнічага тэхнікума, Дом палітасветы з навучальным корпусам і актавай залай (1973, у аўтарскім калектыве), кінатэатр «Юбілейны» (1978), будынак чакання ў аэрапорце (1986) у Гомелі.
Сям’я
У шлюбе з архітэктарам Рыгорам Ціхавым.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads