Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі

навуковы інстытут From Wikipedia, the free encyclopedia

Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусіmap
Remove ads

Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага — даследчая ўстанова Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Гомелі, заснаваная ў чэрвені 1969 года на аснове Аддзела механікі палімераў.

Хуткія факты Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі, Абрэвіятура ...

На 2021 год Інстытут знаходзіўся ў складзе Аддзялення фізіка-тэхнічных навук НАНБ. Набор у аспірантуру і дактарантуру ажыццяўляўся па 3 спецыяльнасцях: 1) фізіка кандэнсаванага стану, 2) матэрыялазнаўства (машынабудаванне), 3) трэнне і знос у машынах. ІММС распрацоўваў палімерныя кампазіты канструкцыйнага і трыбатэхнічнага прызначэння, праводзіў механічныя і трыбатэхнічныя выпрабаванні матэрыялаў паводле стандартаў Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь і Міжнароднай арганізацыі па стандартызацыі (Жэнева, Швейцарыя), ажыццяўляў аналіз складу і фізіка-хімічнай будовы палімерных матэрыялаў[5]. Сярод 116 супрацоўнікаў быў 1 акадэмік, 6 дактароў і 24 кандыдаты навук. Кожныя 2 гады Інстытут ладзіў міжнародную канферэнцыю па палімерным матэрыялазнаўстве і трыбалогіі. Выдаваліся 2 часопісы: «Трэнне і знос» (ISSN: 0202-4977) на англійскай і расійскай і «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі» па-руску (ISSN: 2415-7260)[6].

Remove ads

Структура

На 2021 год Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага ўключаў:

  • 5 аддзелаў — 1) кампазіцыйных матэрыялаў і рэцыклінгу палімераў, 2) фізікі і механікі кампазіцыйных сістэм, 3) фракцыйнага матэрыялазнаўства, 4) трэння, змазкі і ўстойлівасці матэрыялаў, 5) тэхналогіі палімерных кампазітаў;
  • 4 цэнтры калектыўнага карыстання — 1) Беларускі рэспубліканскі цэнтр зондавай мікраскапіі, 2) Цэнтр трыбалагічных выпрабаванняў і сертыфікацыі кампазіцыйных матэрыялаў і змазачных рэчываў, 3) Цэнтр выпрабаванняў гукапаглынальных і гукаізаляцыйных матэрыялаў, 4) лабараторыя кліматычных выпрабаванняў палімерных і кампазіцыйных матэрыялаў[5].
Remove ads

Гісторыя

5 чэрвеня 1969 года Савет Міністраў БССР зацвердзіў Пастанову № 201 аб стварэнні Інстытута механікі металапалімерных сістэм (ІММС) на аснове Аддзела механікі палімераў[7], які існаваў з 1963 года. У Інстытуце стварылі палімерныя матэрыялы, што павялічылі рэсурс і надзейнасць машын, зменшылі адмоўнае ўздзеянне вытворчасці на навакольнае асяроддзе. Таксама распрацавалі спосабы кіравання ўласцівасцямі палімераў пры дапамозе ўздзеяння электрычнага і магнітнага палёў, іанізуючага выпраменьвання і фізіка-хімічнага мадыфікавання; вырабілі арыгінальнае абсталяванне для атрымання такіх матэрыялаў. У Інстытуце працавалі акадэмікі Уладзімір Белы і А. І. Свірыдзёнак[8]. У 1970 годзе Уладзімір Белы атрымаў Ганаровы медаль Жакара за навуковыя вынікі ў галіне трыбалогіі ад Французскага таварыства інжынераў-механікаў. У 1972 годзе Дзяржаўную ўзнагароду БССР у галіне навукі і тэхнікі атрымалі 8 навукоўцаў ІММС — У. Белы, Э. Я. Канавалаў, В. Г. Карэцкі, Барыс Купчынаў, Валянцін Саўкін, Анатоль Свірыдзёнак, Сяргей Шчарбакоў і Віктар Старжынскі. У 1973 годзе ўзвялі 9-павярховы лабараторны корпус ІММС. У 1976 годзе У. Белы, А. Свірыдзёнак, Марк Петракавец і В. Саўкін выдалі па-руску манаграфію «Трэнне і знос матэрыялаў на аснове палімераў», якую перавыдалі ў 1982 годзе па-англійску ў Лондане. У 1978 годзе Дзяржаўную прэмію БССР у галіне тэхнікі атрымаў Павел Сысоеў[9].

У 1980 годзе ІММС пачаў выдаваць па-англійску і па-руску часопіс «Трэнне і знос». У 1986 годзе ў Інстытуце стварылі Савет па абароне кандыдацкіх дысертацыяў, у 1992 годзе — доктарскіх. У 1994 годзе ІММС атрымаў імя Уладзіміра Белага. З 1996 года сталі выдаваць па-руску часопіс «Матэрыялы. Тэхналогіі. Інструменты», які з 2015 года называецца «Палімерныя матэрыялы і тэхналогіі». На 1998 год у Інстытуце было 11 аддзелаў, аспірантура і дактарантура, савет па абароне кандыдацкіх і доктарскіх дысертацыяў. Асноўнымі кірункамі даследаванняў былі: кіраванне трываласнымі, адгезійнымі, супрацьфрыкцыйнымі і супраць каразійнымі ўласцівасцямі кампазітаў на аснове арганічных і неарганічных палімераў з мэтай стварэння матэрыялаў для дэталяў і вузлоў машын, абсталявання і прылад; спосабы разліку дэталяў з палімерных кампазітаў. На 1998 год у Інстытуце працавалі члены-карэспандэнты Б. І. Купчынаў і Ю. М. Плескачэўскі[8].

Кіраўнікі

Вядомыя супрацоўнікі

Remove ads

Зноскі

  1. GRID Release 2017-05-22 — 2017-05-22 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5032286
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q30141628'></a>
  2. GRID Release 2017-07-12 — 2017-07-12 — 2017. — doi:10.6084/M9.FIGSHARE.5203408.V1
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q33026260'></a>
  3. "Навуковы савет"(руск.). Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага. 2021. Архівавана з арыгінала 28 лютага 2020. Праверана 25 лістапада 2021.
  4. Інстытут сёння (руск.)(недаступная спасылка). Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага (5 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2021. Праверана 25 лістапада 2021.
  5. Юрый Плескачэўскі. Інстытут механікі металапалімерных сістэм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
  6. Гісторыя (руск.)(недаступная спасылка). Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя Уладзіміра Белага (5 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 2 кастрычніка 2018. Праверана 27 верасня 2018.

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads