Вольга Аляксандраўна Фаткуліна

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вольга Аляксандраўна Фаткуліна
Remove ads

Вольга Аляксандраўна Фатку́ліна (нар. 23 студзеня 1990, Чалябінск, РСФСР, СССР) — расійская канькабежка, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2014 года на дыстанцыі 500 метраў, чэмпіёнка свету 2013 года на дыстанцыі 1000 метраў, заслужаны майстар спорту Расіі. Рэкардсменка Расіі на 500 і 1000 метраў і ў спрынтарскім мнагабор’і.

Хуткія факты Вольга Фаткуліна, Агульная інфармацыя ...

Член алімпійскай зборнай каманды Расіі па канькабежным спорце на Алімпіядзе ў Ванкуверы. Бегла дзве дыстанцыі — 500 і 1000 метраў, заняўшы на абедзвюх 20-е месца. Чатырохразовая чэмпіёнка Расіі ў спрынтарскім мнагабор’і.

Чэмпіёнка Расіі на дыстанцыях 500 (у сезонах 2010/2011 і 2012/2013) і 1000 метраў (2010/2011).

На пятым этапе Кубка свету 2012/2013 упершыню паднялася на подыум, стаўшы трэцяй на дыстанцыі 1000 метраў. На шостым этапе Кубка свету 2012/2013 палепшыла свае асабістыя вынікі на спрынтарскіх дыстанцыях, абнавіўшы ўласныя нацыянальныя рэкорды на 1000 м (1.14,24) і ў мнагабор’і (150,140).

Remove ads

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads