Зімовыя Алімпійскія гульні 2014
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Зімовыя Алімпійскія гульні 2014, афіцыйна вядомыя як XXII Алімпійскія зімовыя гульні (англ.: 2014 Winter Olympics), прайшлі ў Сочы 7 лютага — 23 лютага 2014 года. Сталіца Алімпійскіх гульняў — 2014 была выбрана пад час 119-й сесіі МАК у Гватэмале 4 ліпеня 2007 года. На тэрыторыі Расіі Алімпійскія гульні адбыліся ў другі раз (да гэтага ў Маскве ў 1980 годзе прайшлі Летнія Алімпійскія гульні), i ўпершыню — зімовыя Гульні. Пасля заканчэння Алімпійскіх гульняў на тых жа аб'ектах былі праведзены Зімовыя Паралімпійскія гульні 2014. Арганізацыяй зімовых Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў 2014 года займаўся Аргкамітэт «Сочы 2014».
Remove ads
Выбар горада
На тое, каб прыняць зімовыя Алімпійскія гульні, прэтэндавалі расійскі Сочы, аўстрыйскі Зальцбург і паўднёвакарэйскі Пхенчхан.
Выбар быў зроблены праз галасаванне членаў Міжнароднага алімпійскага камітэта 4 ліпеня 2007. Каб перамагчы ў першым туры, гарадам‑кандыдатам на правядзенне Алімпіяды‑2014 трэба было набраць 50% плюс адзін голас. Калі не — другі тур галасавання з удзелам двух гарадоў‑лідараў.
Першы тур пераможцу не выявіў, а ў другім з перавагай у чатыры галасы Сочы абышоў Пхенчхан.
Remove ads
Талісманы

Талісманамі Алімпійскіх гульняў сталі адразу трое — Леапард, Белы мядзведзь і Зайка, Паралімпійскіх — Праменьчык і Сняжынка.
Спартыўныя аб'екты
Лядовыя палацы, прэс-цэнтр i ніжняя алімпійская вёска размяшчаюцца ў Iмерэцінскай даліне, гарналыжныя трасы, малы прэс-цэнтр i верхняя алімпійская вёска — у Краснай Паляне. Уласна ў Сочы, на цэнтральным стадыёне плошчай каля 10 га, прайшло адкрыццё i закрыццё Гульняў.
Пасля заканчэння зімовай Алімпіяды алімпійскі парк у Iмерэцінскай даліне будзе перабудаваны такім чынам, каб служыць пастаянным спартыўна-турыстычным комплексам, а ў перспектыве прэтэндаваць яшчэ на правядзенне летніх Алімпійскіх гульняў.
Краіны-ўдзельніцы

Remove ads
Расклад спаборніцтваў
ЦА | Цырымонія адкрыцця | ● | Кваліфікацыі | № | Фіналы спаборніцтваў | ПВ | Паказальныя выступленні | ЦЗ | Цырымонія закрыцця |
Медальны залік
Remove ads
Спасылкі
![]() |
Зімовыя Алімпійскія гульні 2014 на Вікісховішчы |
---|
- Афіцыйны сайт Архівавана 11 красавіка 2013.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads