Вольга Васілеўна Сцепусь

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вольга Васілеўна Сцепусь (нар. 30 ліпеня 1983, г. Брэст) — беларускі трэнер, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Хуткія факты Вольга Васілеўна Сцепусь, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d] ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 30 ліпеня 1983 года ў г. Брэсце[1].

Скончыла Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна па спецыяльнасці «Фізічная культура і спорт» са спецыялізацыяй «Трэнерская работа» (баскетбол); аспірантуру Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка фізічнага выхавання, спартыўнай трэніроўкі, аздараўленчай і адаптыўнай фізічнай культуры»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і эканоміка»[1].

Працавала настаўнікам фізічнай культуры ў Сярэдняй школе № 25 г. Брэста; выкладчыкам кафедры спартыўных дысцыплін Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна; спартсменам-інструктарам баскетбольнага клуба БрДУ — ЦАР «Вікторыя»; інструктарам спартыўнага збудавання, начальнікам аддзела па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце, намеснікам дырэктара па пазабюджэтнай дзейнасці, трэнерам па спорце (сілавы трэнінг), дырэктаркай Брэсцкага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па водных відах спорту[1].

У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Брэсцкай-Цэнтральнай акругі № 2. Член Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы[1].

Remove ads

Узнагароды

Узнагароджана ганаровымі граматамі і граматамі Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, упраўлення спорту і турызму Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, нагрудным знакам «За заслугі» грамадскага аб’яднання «Беларуская федэрацыя плавання»[1].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads