Вольга Вашкевіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Вашкевіч, па першым шлюбе (2009—2013) Ісцеляцова (нар. 27 кастрычніка 1988, Мінск, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Гуляла на пазіцыях цяжкага форварда і цэнтравой. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Выступала за зборную Беларусі. Жонка баскетбаліста і трэнера Аляксея Пынцікава[3].
Remove ads
Біяграфія
Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт».
Выступала ў зборных Беларусі U-16 (2003—2004), U-18 (2005—2006) і U-20 (2007—2008). У 2012 годзе дэбютавала за жаночую зборную Беларусі[4], выступала за зборную на чэмпіянаце свету-2014[5].
Кар’ера
- 2002—2004 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск)
- 2004—2006 — РЦАР-Гарызонт (Мінск)
- 2006—2007 — Мінск-2006
- 2007—2010 — Бярэзіна-РЦАР (Барысаў)
- 2010—2012 — Мінск-2006
- 2012—2015 — Цмокі-Мінск
- 2015—2016 — Гарызонт (Мінск)
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі (5): 2007/2008, 2009/2010, 2013/2014, 2014/2015, 2015/2016.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (4): 2006/2007, 2008/2009, 2010/2011, 2012/2013.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2004/2005, 2005/2006, 2011/2012.
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2008, 2010, 2015.
Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2014/2015.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Еўропы сярод кадэтак (U-16) (1): 2003.
Зноскі
- Olga Vashkevich // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Ольга Вашкевич (Истелецова)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 ліпеня 2023. Праверана 15 ліпеня 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads