Вольга Караткевіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вольга Караткевіч (8 ліпеня 1972[1] — 29 чэрвеня 2016) — журналіст Радыё Свабода (1996—2009), вядучы навуковы супрацоўнік навуковага аддзела Нацыянальнага парку «Нарачанскі».

Хуткія факты Вольга Караткевіч, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыла філалагічны факультэт БДУ. У журналістыцы з 1994 года (тэлекампанія «ФІТ», праграма «Эканаміст»). Працавала на Радыё 101,2, дзе вяла праграму «Бізнес-актуаліі», у Беларускай службе Польскага Радыё, газеце «Наша Ніва», у 1996—2009 гадах на Радыё Свабода. Член Беларускай асацыяцыі журналістаў. Была каардынатарам аддзялення журналістыкі ў «Беларускім Калегіюме».

Пісала вершы і прозу на беларускай мове, перакладала з польскай і англійскай.

Вольга Караткевіч доўгі час пакутавала на рак. Да апошняга сачыла за беларускім жыццём і дапамагала грашыма праектам беларускага мастацтва[2].

Remove ads

Творы

  • Караткевіч В. Г. Жыве на свеце шчасце: казкі для дзяцей і дарослых. — Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2010. — 140 с. : іл.
  • Нічога новага, альбо Што забіла сабаку? (пераклад Рэя Брэдберы)

Зноскі

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads