Вольга Уладзіміраўна Мядзведзева

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Вольга Уладзіміраўна Мядзве́дзева (нар. 1962, Асінаўка, Мсціслаўскі раён, Магілёўская вобласць) — беларускі гісторык, археолаг. Кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Хуткія факты Вольга Уладзіміраўна Мядзведзева, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1962 годзе ў вёсцы Асінаўка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1991 годзе скончыла гістарычны факультэт БДУ, у 2004 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі па спецыяльнасці археалогія. У 2009 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Вырабы касцярэзнай вытворчасці з тэрыторыі Полацкай зямлі IX–XIII стст. (тэхналогія, тыпалогія, храналогія)»[1].

З 1986 года працуе ў Інстытуце гісторыі НАН Беларусі. У 2014 годзе стала старшым навуковым супрацоўнікам Цэнтральнага навуковага архіва (ЦНА). З 2020 года — вядучы навуковы супрацоўнік ЦНА, а з 2021 года — вядучы навуковы супрацоўнік Цэнтра гісторыі навукі і архіўнай справы Інстытута гісторыі НАН Беларусі[1].

Remove ads

Навуковая дзейнасць

Даследуе касцярэзнае рамяство на тэрыторыі Беларусі ў сярэднявеччы і Новы час (ІХ—ХVІІІ стст.), займаецца вывучэннем матэрыяльнай і духоўнай культуры сярэднявечнага насельніцтва Беларусі, гісторыі развіцця беларускай археалагічнай навукі, а таксама складаннем рэестра археалагічных помнікаў Беларусі[1].

Публікацыі

Аўтар каля 150 навуковых, навукова-папулярных і энцыклапедычных публікацый, у тым ліку 8 манаграфій (6 у сааўтарстве) і 7 навукова-інфармацыйных выданняў[1].

Манаграфіі

  • Касцярэзная вытворчасць Полацкай зямлі ІХ–ХІІІ стст. — Мінск: Беларус. навука, 2013. — 236 с.: іл.
  • Сярэдневяковыя шахматы Беларусі (гісторыка-археалагічнае даследаванне). — Мінск: Інстытут гісторыі НАН Беларусі, 2005. — 82 с., іл.

Раздзел у манаграфіі

  • Перечень отчетов по исследованиям Витебска (Архив археологической научной документации Института истории Национальной академии наук Беларуси) // О. Н. Левко. Витебск (Древнейшие города Беларуси). — Минск: Беларус. навука, 2010. — С. 318–322.

Раздзелы ў калектыўных манаграфіях

  • Аляксандр Мікалаевіч Ляўданскі. Лёс і навуковая спадчына (да 130-годдзя з дня нараджэння) / В. І. Кошман [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск : Беларуская навука, 2025. — 497 с. : іл.
  • Інстытут беларускай культуры: 1922–1928 гг. / У. Р. Гусакоў [і інш.]; рэдкал.: У. Р. Гусакоў [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск: Беларуская навука, 2022. — 223 с.: іл.
  • Друцк: Друцк и Друцкая волость (княжество) в ІХ–ХІІ вв., летопись древних слоев, князья Друцкие и их владения в ХІІІ–ХVIII вв., ремесло, промыслы, торговля (по данным археологии, нумизматики, письменных источников), памятники архитектуры и объекты туризма / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск: Беларуская навука, 2014. — 619 [5] с.: ил. — (Древнейшие города Беларуси).
  • Полоцк: Полоцк и Полоцкое княжество (земля) в IX–XIII вв., летопись древних слоев, Полоцк и его округа в XIV–XVIII вв., ремесло, денежное обращение и торговые связи Полоцка в средневековье (по данным археологии, нумизматики и письменных источников), культура и просвещение в средневековом Полоцке / Нац. акад. наук Беларуси, Ин-т истории. — Минск: Беларуская навука, 2012. — 743 с.: ил. — (Древнейшие города Беларуси).
  • Основные итоги археологических исследований на территории Беларуси в 2006–2010 годах / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мінск: Беларуская навука, 2011. — 261 с.
  • Белавежская пушча: вытокі запаведнасці, гісторыя і сучаснасць / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; рэдкал. А. А. Каваленя (старш.) [і інш.]. — Мінск: Беларуская навука, 2009. — 455 с.
Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads