Раздзельскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Раздзе́льскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Курманава.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 29 жніўня 1959 года ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Курманаўскага і Шамаўскага сельсаветаў з цэнтрам у вёсцы Раздзел 1[1]. 16 чэрвеня 1981 года ў склад Падсолтаўскага сельсавета перададзена вёска Буліна[2]. Не пазней за 2007 год цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Курманава. 20 лістапада 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Падсолтаўскага сельсавета[3].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1071 чалавек[4], з іх 94,8 % — беларусы, 4,7 % — рускія[5].
Склад
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 19 населеных пунктаў: аграгарадок Курманава, вёскі Асінаўка, Багацькаўка, Бель, Беразетня, Вышова, Глінне, Каменка, Крутая, Лужкі, Несцерава, Пацкава, Раздзел, Рубанаўка, Сакалова, Селішчы, Слаўнае, Старына і Шамава.
Зноскі
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 29 жніўня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.
- Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 чэрвеня 1981 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1981, № 31 (1693).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads