Вольга Нарушэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Нарушэвіч (дзявочае Воўк-Левановіч; нарадзілася ў 1924, м. Мядзведзічы, цяпер Ляхавіцкі раён — ?, Сідней, Аўстралія) — актыўная дзяячка беларускага руху ў Аўстраліі.
Remove ads
Біяграфія
З роду Воўк-Левановічаў, сястра Аўгінні Каранеўскай.
Вучылася ў Віленскай беларускай гімназіі, Баранавіцкай медыцынскай школе, на эміграцыі вывучала фармацэўтыку ў Лювенскім універсітэце (Бельгія). У 1952 годзе следам за бацькамі пераехала ў Аўстралію. У Сіднеі пабралася шлюбам з інжынерам Станіславам Нарушэвічам. Нарадзіла сына. Разам з мужам далучылася да беларускай грамады Сіднея. Сяброўка Беларускага культурна-грамадскага клуба. Дапамагала ў падрыхтоўцы нацыянальных выставак. Доўгачасовы ахвярадаўца на беларускія эміграцыйныя выданні і розныя грамадскія ініцыятывы.
Remove ads
Крыніца
- Беларусы ў Аўстраліі: Да гісторыі дыяспары. Мінск: Беларускі кнігазбор, 2004.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads