Вольга Піліпаўна Суханава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Вольга Піліпаўна Суханава
Remove ads

Во́льга Пілі́паўна Суха́нава (1900, Мінск — 16 лютага 1980) — наркам юстыцыі БССР (1937—1938) і старшыня Вярхоўнага Суда БССР (1936—1937)[1].

Хуткія факты Вольга Піліпаўна Суханава, Народны камісар юстыцыі БССР ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1900 годзе ў Мінску ў сям’і рабочага. Працавала падсобніцай на Мінскай шпалернай фабрыцы, рабочай на Мінскай мармеладнай фабрыцы.

Скончыла савпартшколу, працавала загадчыцай жаночым аддзелам Мінскага павятовага камітэта партыі.

З чэрвеня 1922 па 1928 год жыла на радзіме мужа ў г. Калуга.

У 1930-я гады — сакратар парткалегіі ЦК КП(б)Б, з 1934 года член Камітэта парткантроля ЦК РКП(б) па Беларусі.

У 1936—1937 гадах — Старшыня Вярхоўнага Суда БССР, у 1937—1938 гадах — Народны камісар юстыцыі БССР.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны працавала сакратаром Сталінскага райкама партыі Мінска[2].

Была дэлегатам XIIIXVI, XIX з’ездаў КП(б)Б. 21 кастрычніка 1937 года партарганізацыя Наркамюста БССР прыняла рашэнне аб выключэнні яе з партыі за сувязь з ворагамі народа. 2 лютага 1938 года яе аднавілі ў партыі.

Remove ads

Зноскі

  1. История в лицах (руск.)(недаступная спасылка) (1-2010). — Юстиция Беларуси. Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2020.
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads