Вольга Станіславаўна Масілёнене
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вольга Станіславаўна Масілёнене, па нараджэнні Мурашкіна (нар. 25 студзеня 1980, Мінск, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі. Жонка літоўскага баскетбаліста Мантаса Масілёніса.
Remove ads
Біяграфія
Выхаванка СДзЮШАР «Гарызонт»[2]. Першы трэнер — Сяргей Мікалаевіч Трыфанаў. Выступала за клубы Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Харватыі, Румыніі.
У кастрычніку 2007 года пакінула харвацкі «Госпіч» і падпісала кантракт з арэнбургскай «Надзеждай»[3].
Выступала за зборную U-16 (1995) і U-20 (1999). У 2001—2008 гадах выступала за нацыянальную зборную Беларусі, прыняла ўдзел у Алімпійских гульнях-2008 у Пекіне[4].
Remove ads
Кар’ера
- 1993—1994 — Гарызонт-2 (Мінск)
- 1994—1996 — РВАР (Мінск)
- 1995—1996 — Гарызонт (Мінск) (у Балтыйскай лізе)
- 1996—1998 — РШВСМ-Гарызонт (Мінск)
- 1998—1999 — Алімпія (Познань, Польшча)
- 1999—2001 — Арві-Вернітас (Марыямпале, Літва)
- 2001—2002 — Одра (Бжэг, Польшча)
- 2002—2004 — Летувас Тэлекомас (Вільнюс, Літва)
- 2004 — Меблатап (Люблін, Польшча)
- 2004—2005 — пропуск сезону (дэкрэтны адпачынак)
- 2005—2006 — Надзежда (Арэнбург, Расія)
- 2006—2007 — Госпіч Кроатыя (Госпіч, Харватыя)
- 2007—2008 — Надзежда (Арэнбург, Расія)
- 2008 — ССС Палькавіцы (Палькавіцы, Польшча)[5]
- 2008—2010 — МСМ Тыргавіштэ (Тыргавіштэ, Румынія)
Remove ads
Дасягненні
Чэмпіёнка Беларусі (2): 1996/1997, 1997/1998.
Чэмпіёнка Літвы (1): 2002/2003.
Чэмпіёнка Румыніі (2): 2008/2009, 2009/2010.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 1995/1996.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Харватыі (1): 2006/2007.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1998.
Уладальнік Кубка Харватыі (1): 2007.
Уладальнік Кубка Румыніі (2): 2009, 2010.
Чэмпіёнка Балтыйскай лігі (1): 2002/2003.
Сярэбраны прызёр Балтыйскай лігі (2): 1997/1998, 1999/2000.
Бронзавы прызёр Балтыйскай лігі (1): 1995/1996.
Зноскі
- Olga Masilionene // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- Ольга Масилёнене (Мурашкина)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 ліпеня 2023. Праверана 14 ліпеня 2023.
Remove ads
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads