Воранава (курганны могільнік)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Воранава — курганны могільнік у вёсцы Воранава Полацкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.
Курганны могільнік-1
Знаходзіцца на заходнім беразе возера, ва ўрочышчы Чырвоная Лука. Налічвае каля 64 насыпаў. Абследавалі ў 1967 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе Ш. І. Бекцінееў. Раскопкі не праводзіліся.
Курганны могільнік-2
Размешчаны за 0,5 км на поўдзень ад першага могільніка. Налічвае 45 насыпаў. Адкрыў і абследаваў у 1981 годзе Ш. І. Бекцінееў. Раскопкі не праводзіліся.
Літаратура
- Археалагічнае вывучэнне Полацка // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал : Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 27—48.
- Полацкі раён // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1985. — С. 332—377.
Спасылкі
- Воранава (курганны могільнік) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads