Шаміль Іршатавіч Бекцінееў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Шаміль Іршатавіч Бекцінееў (31 жніўня 1947, Патсдам) — беларускі гісторык, археолаг, нумізмат. Кандыдат гістарычных навук (1990).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і служачых. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (1977). У 1989 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю «Торговые связи городов и денежное обращение на территории Белорусского Подвинья в X—XV вв. (по археологическим, нумизматическим и письменным данным)» (Навуковы кіраўнік — Г. В. Штыхаў).
У 1970—1980 гадах працаваў мастаком-рэстаўратарам. У 1980—1989 гадах — малодшы навуковы супрацоўнік, у 1989—1994 — навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных дысцыплін, з 1994 года — старшы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі Беларусі сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі.
Remove ads
Навуковыя інтарэсы
Нумізматыка, гісторыя грашовага абарачэння і метралогію на тэрыторыі сучаснай Беларусі з X ст. да Люблінскай уніі (1569), гісторыя напалеонаўскіх войнаў (1796—1815), палкавыя гісторыі фарміраванняў расійскай арміі з беларускімі найменнямі з 1772 да 1 сакавіка 1918 года, гісторыю татараў і казацтва Расійскай імперыі.
Прапанаваў гіпотэзу паходжання грашовай сістэмы ВКЛ канца XIV — сярэдзіны XV ст. з рэгіянальнай грашова-вагавай сістэмы Полацка-Віцебскага Падзвіння 2-й паловы XIII — канца XIV ст. Складальнік каталогу гірак-разнаваг, знойдзеных на тэрыторыі сучаснай Беларусі, паказаў іх ролю ў вывучэнні грашовага абарачэння. Даследуе перыяд абарачэння пражскага гроша ў ВКЛ.
Remove ads
Працы
- Периодизация Полоцко-Витебской денежно-весовой системы: (2-ая половина XIII—XIV в.) // Numizmatika, 2000, [t.] 1. P. 37-46;
- Нумизматические опусы графов Тышкевичей // Гістарычна-археалагічны зборнік. — Мінск, 2006. — Вып. 22. — С. 20−21;
- Период пражского гроша [Текст] // Наука и инновации. — 2009. — N 6. — С. 17-19.
Зноскі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads