Заазерскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Заазе́рскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лепельскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Заазер’е.

Хуткія факты Заазерскі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Воранскі сельсавет у складзе Лепельскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Ворань. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Полацкай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лепельскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Лепельскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Заазер’е, сельсавет перайменаваны ў Заазерскі[1]. 17 ліпеня 1964 года ў склад Вялікадолецкага сельсавета перададзена вёска Вострава[2]. У 1972 годзе ў склад сельсавета са Стайскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Стары Лепель і імя Чапаева)[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Заазерскага сельсавета 12 населеных пунктаў[4].

4 сакавіка 1987 года ў склад Каменскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Балотнікі, Забароўе, Плігаўкі, Пяскі і Стараселле)[5]. 8 красавіка 2004 года Заазерскі сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Стайскага сельсавета[6].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Будзяўцы, Ворань, Дзяньгубы, Заазер’е, Падлобныя, Стары Лепель і Юркоўшчына.

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads