Ворлікі звычайныя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ворлікі звычайныя[1][2] (Aquilégia vulgáris) — від шматгадовых багатаквітнеючых раслін з роду Ворлікі (Aquilegia) сямейства казяльцовыя (Ranunculaceae).
Remove ads
Назвы
Ворлікі звычайныя, горлікі, збаночкі, лілейка, лілія[3], ворлікі, міжперсніца[4][5][6].

Экалогія і распаўсюджванне

Арэал віду ахоплівае сярэднія і паўднёвыя раёны Еўропы, Скандынавію. Завезены ў Паўночную Амерыку. На тэрыторыі Расіі сустракаецца ў еўрапейскай частцы.
У Беларусі адзіны від рода[7].
Расце на лугах, у лясах і парках на пясчанай глебе.
Батанічнае апісанне
![]() | ||||||||||
Кветка |
Сцябло галіністае ў верхняй частцы, голае і апушанае, вышынёй 30—70 см. Лісце ўнізе святлейшае за зверху, часам шызаватае, апушанае. Прыкаранёвае лісце двойчы трайчастае, на доўгіх хвосціках, складаецца з круглява-клінаватых лісцікаў 2,5—5 см даўжынёй і 1,5—2 см шырынёй. Кветкі адзіночныя, сіне-фіялетавага колеру, на доўгіх кветаносах. Плод — лістоўка.
Гаспадарчае значэнне
Расліна атрутная[8]. Часта выкарыстоўваецца ў садах як дэкаратыўная, выведзена мноства садовых формаў, якія адрозніваюцца формай і колерам кветак.
Зноскі
- Назва згодна з кнігай По страницам Красной книги: Растения: Попул. энцикл. справ./БелСЭ; Редкол.: В. И. Алешко и др. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 248 с.: ил.
- Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 17. — 160 с. — 2 350 экз.
- Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927/
- Носович И. И. Словарь белорусского наречия. Спб, 1870
- Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- Сергей Бесараб Ядовитые декоративные растения в саду и огороде. Справочник // Хабр — habr.com, 23 ліпеня 2021, 14:58
Remove ads
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads